Іда Гісіка-Шперк
Іда Гісіка-Шперк | |
---|---|
Род дзейнасці | мастачка |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1859 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1940 |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іда Гісіка-Шперк (швед. Ida Gisiko-Spärck, поўнае імя Ida Emma Charlotta Gisiko-Spärck; 18 лістапада 1859-1940) — шведская мастачка, звязаная з мастацкай калоніяй Önningebykolonin на Аландскіх астравах; працавала пераважна алеем.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 лістапада 1859 года ў Стакгольме ў сям’і камерсанта Карла Самуэля Гісіка (Karl Samuel Gisiko). Брат Іды — Карл Эдвард (Carl Edvard Gisiko, 1856-?) Быў жанаты з Ідай Б’ёрк (Ida Björck, 1862-?), сястрой вядомага мастака Оскара Б’ёрка.
У канцы 1890-х гадоў вучылася ў Парыжы, дзе пасябравала з фінскай мастачкай Ханнай Рэнберг, разам з якой працавалі ў шведскай калоніі мастакоў Önningebykolonin. У 1880-х гадах ўдзельнічала ў шматлікіх выставах у Швецыі.
У 1894 годзе яна выйшла замуж за дацкага адміністратара Ёхана Альберта Шперка (Johan Albert Spärck, памёр у 1903 году) і пераехала ў Данію.
Памерла ў 1940 годзе.