Аландскія астравы
| Аландскія астравы | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Landskapet Åland | |||||
| |||||
| Дэвіз: «Астравы міру» | |||||
| Гімн: «Ålänningens sång» | |||||
![]() |
|||||
| Заснавана | 7 мая 1920 | ||||
| Афіцыйная мова | Шведская | ||||
| Сталіца | Марыехамн | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Марыехамн | ||||
| Форма кіравання | Аўтаномная парламенцкая рэспубліка | ||||
| Губернатар[1] Лантрад |
Петэр Ліндбек Каміла Гунэл |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 1 579,79 км² | ||||
| Насельніцтва Аландскіх астравоў | |||||
| • Ацэнка (2011) | 28 355 чал. | ||||
| • Шчыльнасць | 18,14 чал./км² | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2007) | 1,563 млрд дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 55,829 дол. | ||||
| ІРЧП (2007) | 0,967 (вельмі высокі) | ||||
| Назвы жыхароў | Аландцы | ||||
| Валюта | Еўра (€) (EUR) | ||||
| Інтэрнэт-дамены | .ax, .eu | ||||
| Код ISO | AX | ||||
| Тэлефонны код | +358 | ||||
| Часавы пояс | +2 | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d] | ||||
| Авіякампанія | Air Åland | ||||
|
|||||
Ала́ндскія астравы (шведск.: Åland, фінск.: Ahvenanmaa) — архіпелаг, які складаецца з 6700 астравоў, паўаўтаномная шведскамоўная вобласць Фінляндыі, якая знаходзіцца паміж Швецыяй і мацерыковай Фінляндыяй, з насельніцтвам 29 000 чалавек. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнага заліва. Асаблівы статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасцю паводле Аландскай канвенцыі 1921 г. Тэрыторыя астравоў з’яўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў ваенна-паветраных сіл.
Тэрыторыя — 1579,79 км². Насельніцтва (2011 г.) — 28 355 чал. Адзіны горад і сталіца — Марыехамн.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]
Аландскі архіпелаг месціцца на поўдні Батнічнага заліва паміж Фінляндыяй і Швецыяй. Налічвае каля 20 тысяч астравоў. Толькі 6700 з іх маюць назву[1]. Заселеныя каля 100 астравоў. Астатнія астравы ўяўляюць сабою дробныя камяністыя шхеры. Найбуйнейшы востраў Аланд займае плошчу 685 км².
Геалагічная аснова складаецца з пратэразойскіх гранітаў. Каля 20 тысяч гадоў таму ледавік зруйнаваў горную гранітную граду на месцы астравоў і рассеяў валуны па тэрыторыі на поўдзень[2]. У ледавіковую эпоху частка паверхні была запоўнена асадкавымі пародамі.
Тэрыторыя астравоў прадстаўлена пераважна камяністымі раўнінамі і скальнымі ўзвышшамі. Пласт глебы вельмі тонкі. У многіх месцах бачны карставыя агаленні.
Клімат субкантынентальны ўмераны[3]. Сярэднегадавая тэмпература складае 5,4 °C. Узімку сярэдняя дзённая тэмпература каля −0,3 °C, але ўначы падае да −5,3 °C. Улетку сярэдняя тэмпература +10,7 °C — +19,3 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 558 мм.
Для прыроды Аландскіх астравоў характэрна спалучэнне лясных масіваў з шырокімі лугамі[4]. Пераважаюць шырокалісцевыя лясы з такімі дрэвамі, як дуб, ясень, бяроза, клён, асіна. У лугавых зонах дамінуюць кветкавыя расліны, у тым ліку некалькі відаў архідэй. Улетку на астравах шмат птушак. Для аховы дзікай прыроды арганізавана 40 запаведнікаў.
-
Аландскі граніт
-
Лес на астравах
-
Лугавая зона
-
Прырода ўзімку
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі праз Аландскія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 года, падчас Фінскай вайны расійскія войскі акупавалі астравы і далучылі іх, разам з Фінляндыяй, да Расійскай імперыі.
У 1856 годзе Парыжскі мірны дагавор надаў астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца да нашых дзён. Аландская канвенцыя 1921 гарантавала іх нейтралітэт.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Актам аб самакіраванні Аландскіх астравоў ад 28 снежня 1951, з’яўляюцца парламенцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парламент (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ландскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца з міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных спраў і навакольнага асяроддзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяння з Еўрапейскім Саюзам, прамысловасці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца Лантрадам (прэм’ер-міністрам).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аландские острова // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 19. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Аландские острова (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Травкин Н. И. Планета Футбол: Путеводитель по странам и континентам. — М.: Терра-Спорт, Олимпия Пресс, 2002. — 600 с. + 64 с. вкл.: ил. — (История футбола). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аландскія астравы
