Ідзу (паўвостраў)
Ідзу (яп.: 伊豆半島 Ідзу-ханто:) — паўвостраў у Японіі.
Паўвостраў Ідзу знаходзіцца на ціхаакіянскім узбярэжжы вострава Хонсю, на паўднёвы захад ад Токіа, ля падножжа Фудзісан і з'яўляецца часткай нацыянальнага парку Фудзі-Хаконэ-Ідзу. Раней уваходзіў у склад правінцыі Ідзу, цяпер — у прэфектуры Сідзуока. Адлегласць па аўтамабільнай шашы ад Токіа да Нумадзу на заходнім беразе паўвострава складае 103 кіламетры.
Паўвостраў Ідзу лічыцца ўпадабаным месцам адпачынку такійцаў, у першую чаргу дзякуючы наяўным тут тэрмальным крыніцам (ансэн). Тут таксама знаходзяцца базы спартсменаў-нырцоў — у Яватано (яп.: 八幡野), Ідзу Каё Коэн (яп.: 伊豆海洋公園) і ў Осэдзакі (яп.: 大瀬崎). Паўвостраў з'яўляецца найбуйнейшым у Японіі вытворцам хрэна васабі. Мясцовая кухня прапануе шматлікія стравы са смакам васабі.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Паўвостраў}}. |