Ідрыса Куятэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ідрыса Куятэ
Поўнае імя Шэйх Ідрыса Куятэ
Нарадзіўся 27 красавіка 1991(1991-04-27)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Cote d'Ivoire.svg Кот-д’Івуар
Рост 181 см
Вага 89 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Кот-д’Івуар Афрыка Спортс 14 (15)
2010—2016 Туніс Сфаксьен 55 (15)
2016—2017 Беларусь Дынама-Брэст 16 (5)
2017—2018 Ліван Аль-Ахед 22 (9)
2018 Казахстан Акжайык (Уральск) 3 (0)
2018 Туніс Манасцір 9 (1)
2019 Аман Аль-Нахда (Эль-Бураймі)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Кот-д’Івуар Кот-д’Івуар (да 20) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лістапада 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2017

Ідрыса Куятэ (фр.: Idrissa Kouyaté; нар. 27 красавіка 1991, Бінжэрвіль, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Афрыка Спортс». У 2010 годзе перабраўся ў туніскі клуб «Сфаксьен», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны, а таксама пераможцам Кубка канфедэрацый КАФ — другога па значнасці клубнага афрыканскага турніра.

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[2], дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. За паўгады забіў 5 галоў у 13 матчах за «Дынама».

У пачатку 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскіх клубах, але ў выніку вярнуўся ў Брэст[3]. У першай палове 2017 года згуляў за «Дынама-Брэст» толькі ў трох матчах, і ў чэрвені па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[4].

У жніўні 2017 года стаў іграком ліванскага клуба «Аль-Ахед». У чэрвені 2018 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык», аднак ужо праз два месяцы пакінуў каманду і далучыўся да туніскага «Манасціра», за які гуляў да канца 2018 года.

У першай палове 2019 года выступаў за аманскі клуб «Аль-Нахда».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Кот-д’Івуара.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Туніс 01Чэмпіён Чэмпіён Туніса: 2012/13
  • Туніс 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Туніса: 2013/14
  • Пераможца Кубка канфедэрацый КАФ: 2013
  • Уладальнік Суперкубка КАФ: 2014
  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2017

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]