Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель
Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 2006 (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель (11 лютага 1910, Варшава — 23 лістапада 2006, Горкі) — беларускі савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1969). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980). Ганаровы прафесар БДСГА (1995)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Накіраваны ў распараджэнне Наркамзема БССР старшым інспектарам-эканамістам спецаддзела. У 1932—1936 гг. вучоба ў аспірантуры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі[1].
У 1936-41 загадчык кафедры Пермскага сельскагаспадарчага інстытута.
У 1942—1943 начальнік палітаддзела Ардынскай МТС Молатаўскай вобласці, с 1943 года начальнік сельскагаспадарчай групы штаба Маскоўскай ваеннай акругі[2].
З 1945 загадчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, дэкан мехфака, экфака, земфака, з 1978 года прафесар БСГА[3].
Пад яго кіраўніцтам 37 навуковых супрацоўнікаў сталі кандыдатамі эканамічных навук [4].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар звыш за 120 навуковых і вучэбна-метадычных прац па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці у тым ліку 12 манаграфій і вучэбнікаў. Ім створана навуковая школа эканамістаў-аграрнікаў[1].
Працы па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў дапаможнікаў «Практыкум па эканоміцы, арганізацыі і планаванню сельскагаспадарчай вытворчасці» (1974) і «Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадаркавай кааперацыі» (1980)[3].
У сеці[правіць | правіць зыходнік]
- Ліўшыц, Уладзімір. "Я учился у Израиля Шмеровича Горфинкеля!"// https://horki.info/news/13971.html
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Обоснование севооборотов в колхозах БССР. 2 издания Минск: 1955, 1958.
- Перспективный план развития колхоза. — Минск: 1963.
- Планирование структуры производства в колхозах. — Минск:1965.
- Практикум по экономике, организации и планированию сельскохозяйственного производства — Минск: 1974 (у суаўт.).
- Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадарчай кааперацыі: — Мінск, 1980.
- Организация производства на сельскохозяйственных предприятиях : учебник . — Минск: 1997 (у суаўт.).
- Научные основы организации производства на сельскохозяйственных предприятиях.2 издания. Горки: 2002,2004.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
- ордэны «Знак Пашаны» (1961, 1966)
- тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БСС.
- 10 медалёў СССР і Рэспублікі Беларусь
Зноскі
- ↑ а б в г ГАРФІНКЕЛЬ ІЗРАІЛЬ ШМЕРАВІЧ
- ↑ Горфинкель, Израиль Шмерович (доктор экономических наук ; 1910—2006) (руск.)
- ↑ а б Горфинкель Израиль Шмерович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 166. — 737 с.
- ↑ Горфинкель Израиль Шмерович. В кн.: Лившиц, В.М. Цыганов, А.Р. авт.-сост. История в биографиях. Могилёв: 2005. С.14-15
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века : персональный состав, направления исследований и научные результаты : сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. — Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. — 201 с.
- Гарфінкель Ізраіль Шмеравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мінск, 2004. — Т. 18. — Кн.1. — С. 350.
- Гарфінкель Ізраіль Шмеравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 548.
- Горфинкель Израиль Шмерович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители Цыганов А. Р., Лившиц В. М.; БГСХА. — Могилев,2005. — С. 14-15.
- Горфинкель Израиль Шмерович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информ.-справочный указ. — Горки, 1999. — С. 91.
- Гусаров, В. Г. Призвание — экономист : [к 105-летию со дня рождения И. Ш. Горфинкеля] / В. Г. Гусаров, А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, [и др.] // Вестник БГСХА. — 2015. — № 2. — С. 183—184.
- Лившиц, В. М. Призвание — экономист (о И. Горфинкеле) // Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела / В. М. Лившиц. — Горки — Нацрат Илит, 2012. — С. 140—146.
- Гринберг С. Г. , Лившиц В. М. Вклад профессора Белорусской гос. с.х. академии И.Ш. Горфинкеля в развитии агроэкономической науки. Романовские чтения -14. Материалы международной научной конференции.Могилёв:2020. С.30-31.
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 23 лістапада
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Горках
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Дактары эканамічных навук
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Эканамісты СССР
- Эканамісты Беларусі
- Дэканы землеўпарадкавальнага факультэта БДСГА