Перайсці да зместу

Ілмары Юўцілайнен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эйна Ілмары Юўцілайнен
фінск.: Eino Ilmari Juutilainen
Дата нараджэння 21 лютага 1914(1914-02-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1999(1999-02-21) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Фінляндыя
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 1932 – 1947
Званне lentomestari[d][2]
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна;
Другая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Mannerheim Cross 2nd Class Mannerheim Cross 2nd Class Cross of Liberty, 3rd Class Cross of Liberty, 3rd Class Cross of Liberty, 4th Class Cross of Liberty, 4th Class Cross of Liberty, 4th Class Medal of Liberty, 2nd Class Memorial medal of the Winter War Memorial medal of the Continuation War Жалезны крыж 2-га класа Жалезны крыж 1-га класа
У адстаўцы прыватны пілот
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эйна Ілмары Юўцілайнен (фінск.: Eino Ilmari Juutilainen; 21 лютага 1914, Ліекса, Выбарская губерня, Расійская імперыя — 21 лютага 1999) — фінскі ваенны лётчык, прызнаны самым дзейсным лётчыкам-знішчальнікам ў ваенна-паветраных сілах усіх краін, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне, за выключэннем Германіі — у 1939—1944 гадах збіў 94 савецкіх самалёта, два з якіх — падчас Савецка-фінскай вайны.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пазней сям’я пераехала ў Сартавала, дзе Ілмары стаў членам мясцовага марскога клуба і ўдзельнічаў у паходах па Ладажскаму возеру. Прачытаўшы кнігу лепшага нямецкага аса Першай сусветнай вайны барона Манфрэда фон Рыхтгофена, Ілмары таксама вырашыў стаць лётчыкам. Улетку 1932 года быў прызваны на ваенную службу і ў якасці памочніка механіка быў накіраваны ў 1-ю асобную эскадрыллю гідрасамалётаў. У 1933 годзе паступіў у авіяшколу братоў Кархумякі і змог атрымаць ліцэнзію пілота прыватнага самалёта.

У 1936 яму ўдалося дамагчыся накіравання ў авіяшколу фінскай авіяцыі, якая знаходзілася на аэрадроме Каўхава (Kauhava), каля горада Лапуа.

1 мая 1937 года Юўцілайнен ў званні сяржанта прыбыў у «As5», якія размяшчаліся на аэрадроме Суўр-Мерыёкі, у некалькіх кіламетрах на захад ад Выбарга. Першапачаткова лётаў на самалёце-разведчыку, затым у 1938 годзе быў накіраваны на аэрадром Уці, дзе на працягу некалькіх месяцаў праходзіў падрыхтоўку ў якасці лётчыка-знішчальніка.

Зноскі

  1. Ilmari JuutilainenSLS.
  2. Фінская Вікіпедыя — 2002.