Жалезны крыж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жалезны крыж
Iron cross ribbon.svg IK 1813.jpg
Арыгінальная назва

ням.: Eisernes Kreuz

Краіна

Flag of Prussia (1892-1918).svg Каралеўства Прусія
Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Веймарская рэспубліка
Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці Рэйх

Тып

Ордэн

Каму ўручаецца

усе катэгорыі ваеннаслужачых

Падставы ўзнагароджання

За адвагу на полі бою

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

10 сакавіка 1813

Першае ўзнагароджанне

1813

Апошняе ўзнагароджанне

май 1945

Колькасць узнагароджанняў

больш 2,3 млн.

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Нямецкі крыж (з 1941)

Commons-logo.svg Жалезны крыж на Вікісховішчы
Стылізаваны выгляд Жалезнага крыжа.

Жале́зны крыж (ням.: Eisernes Kreuz) — прускі і нямецкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленне Германіі ад Напалеона. Аўтарства эскіза прыпісваюць Карлу Фрыдрыху Шынкелю.

Ордэн уручаўся ўсім катэгорыям ваеннаслужачых незалежна ад рангу або саслоўя. Узнагароджанне ордэнам адбывалася паслядоўна ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Ордэн аднаўляўся з кожнай новай вайной.

Жалезны Крыж стаў першай еўрапейскай узнагародай, якая ўручалася выключна за подзвіг - нягледзячы на званне, або сацыяльны статус. Ордэн карыстаўся павагай і папулярнасцю ў народзе і арміі.

Сярод узнагароджаных прускім вайсковым ордэнам «Жалезнага Крыжа» 2-й ступені быў герцаг Фрыдрых Фердынанд Ангальт-Кетэн-Плескі(руск.) бел. (1819) - заснавальнік Асканія-Нова(укр.) бел..

Існавала некалькі версій - 1813, 1870, 1913 - 1914, 1939 гадоў. У ніжняй частцы ордэна паказваўся год.

Да 1918 было тры ступені:

  • Жалезны Крыж II класа на чорна-белай стужцы;
  • I класа - нагрудны;
  • Вялікі Крыж жалезнага крыжа (для генералітэту).

У гады Першай сусветнай вайны, ордэн уручалі масава, што некалькі знізіла яго прэстыж.

Віды Жалезных крыжоў[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск 1813[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск 1870[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск 1914[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск 1939[правіць | правіць зыходнік]

Жалезны крыж у Люфтвафэ[правіць | правіць зыходнік]

Для Люфтвафэ існавала спецыяльная сістэма балаў або «пунктаў». Напрыклад, 0,5 пункта давалі за знішчэнне аднаматорнага самалёта, 1 пункт - за 1 самалёт-знішчальнік, 3 пункты - за чатырохматорны бамбардзіроўшчык і т. д. Начныя перамогі ацэньваліся ўдвая вышэй. Для ўзнагароджання Жалезным крыжом 1 класа дастаткова было набраць 5 пунктаў[1].

Дэнацыфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэнацыфікаваны Жалезны крыж

Пасля вайны ў сувязі з дэнацыфікацыяй выявы свастыкі і яе публічны паказ сталі супрацьзаконнымі. Гэта тычылася і ўзнагарод з выявай. У 1957 нямецкае заканадаўства дазволіла зноў насіць перапрацаваныя ўзнагароды, атрыманыя падчас Другой сусветнай вайны, але ўсе нацысцкія сімвалы узнагарод былі прыбраны. Жалезны Крыж па версіі 1957 страціў свастыку ў цэнтры аверса, а замест яе там з'явіліся тры дубовых лісты з парай жалудоў.

Зноскі

  1. Курылев О. П. Боевые награды Третьего Рейха — Эксмо, 2009. — С. 33-34. — 352 с. — ISBN 978-5-699-12721-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Guenther Fraschka, Mit Schwertern und Brillanten, 1955, ISBN 3-8004-1176-8 (this book covers all the 27 recipients of the Diamonds)
  • Stephen Thomas Previtera, The Iron Time: A History of the Iron Cross, Second edition 2007, ISBN 978-0-9673070-3-9
  • Gordon Williamson, The Iron Cross of 1939, 1997, ISBN 0-912138-86-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]