Перайсці да зместу

Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа
Дата нараджэння мерк. 1815 ці 1815
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (18) чэрвеня 1863
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны Паўстанне 1830—1831 гадоў, Паўстанне 1863—1864 гадоў

Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа (1815(?), в. Мілавань каля Гродна — 6 чэрвеня 1863, Магілёў) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і Польшчы[1], публіцыст.

Ільдэфонс Анцыпа нарадзіўся ў 1815 годзе ў сям’і памешчыка ў Мілаване Слонімскага павета. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Ва ўзросце 16 год браў удзел у паўстанні 1830-31[1], пасля яго задушэння расійскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю[1]. Там праявіў сябе як публіцыст, друкуючы артыкулы пра паўстанцкую ўзброеную барацьбу, стаў сябрам Дэмакратычнага таварыства польскага[pl] ў Парыжы. Калі ў Еўропе пачалася рэвалюцыя 1848, ён быў на Познаньшчыне, якая ў той час належала Прусіі; камандаваў паўстанцкім сялянскім атрадам[1]. Праз паразу паўстання павярнуўся да Парыжу. У 1859 здолеў вярнуцца на Радзіму і жыў у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў маёнтку свайго брата. За Анцыпам быў зладжаны паліцэйскі нагляд[1]. Калі пачалося паўстанне 1863, адразу далучыўся да яго і 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім павеце. Абвясціў вызваленне сялян ад павіннасцей і бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду і роўнасць[1].

10.5.1863[1] яго атрад быў разбіты расійскімі войскамі. Ваенна-палявы суд прыгаварыў Анцыпу да смяротнага пакарання. Быў расстраляны ў Магілёве[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Анципа Ильдефонс Дементиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..