Ілья (Крычаў)
| ||
Ілья. 1668 | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] | |
---|---|---|
Тэхніка | яечная тэмпера | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | ||
(інв. ДБЖ-110) |
Ілья — абраз другой паловы XVII стагоддзя са Свята-Ільінскай царквы ў г. Крычаве. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Ілья паказаны амаль пакаленна ў светла-вохрыстым хітоне, падпяразаным карычнева-чырвоным поясам, і блакітным на аранжавай падкладцы гімаціі. У правай руцэ меч, на якім дата[2], у левай — белы скрутак. Фон пазалочаны з раслінным арнаментам. Палі блакітныя з белым раслінным арнаментам. Былі валікі, «камяні».
Іканаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іканаграфічная схема, распрацаваная ў візантыйскім мастацтве, была засвоена ў многіх цэрквах Малдавіі і Расіі . Атрыбутам гэтага святога з’яўляецца меч. Іканаграфічная аналогія — гравюра «Ілья» ў «Трэфалагіёне». [3]
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Абраз выяўлены да Вялікай Айчыннай вайны ў Ільінскай царкве Крычава[4].
Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972—1975 гадах (Ленінград)[4].
Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000.
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».
Зноскі
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- ↑ 1668
- ↑ Куцейнаўская тыпаграфія. 1647. С. 334
- ↑ а б Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.