Іманоль Агірэчэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іманоль Агірэчэ
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іманоль Агірэчэ Аруці
Нарадзіўся 24 лютага 1987(1987-02-24)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Сцяг Іспаніі Рэал Сасьедад B 108 (33)
2005—2018 Сцяг Іспаніі Рэал Сасьедад 246 (71)
2007—2008   Сцяг Іспаніі Кастэльён 8 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 16) 3 (4)
2004—2005 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іманоль Агірэчэ Аруці (баскск.: Imanol Agirretxe Arruti; нар. 24 лютага 1987, Усурбіль, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), нападнік. Усю кар’еру правёў у клубе «Рэал Сасьедад» з горада Сан-Себасцьян.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Іманоль з’яўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Рэал Сасьедада». Агірэчэ ўпершыню з’явіўся ў складзе першай каманды клуба ў сезоне 2004/05, калі выйшаў на поле ў матчы супраць «Малагі» на апошнія 15 хвілін гульні. У наступных трох сезонах разам узятых, аднак, ён з’явіўся толькі ў дзевяці матчах лігі, а таксама шэсць месяцаў правёў у арэндзе ў складзе «Кастэльёна», які гуляў у другім дывізіёне.

У сезоне 2008/09, калі «Рэал Сасьедад» ужо другі год запар выступаў у Сегундзе, Агірэчэ пачаў рэгулярна праходзіць у першы склад клуба, у асноўным за кошт сур'ёзнай траўмы Іньіга Дыяса дэ Серыа, і здолеў забіць 9 галоў у 28 гульнях, але баскам зноў не ўдалося вярнуцца ў Ла Лігу.

19 студзеня 2013 года, выйшаўшы на замену на апошнія шэсць хвілін у матчы супраць «Барселоны», Агірэчэ забіў пераможны гол на апошняй хвіліне, такім чынам клуб атрымаў перамогу з лікам 3:2, пасля таго як прайграваў з лікам 0:2, а каталонскі клуб скончыў сваю серыю гульняў без паражэнняў[2].

У жніўні 2018 года, так канчаткова не аднавіўшыся ад атрыманай у 2015 годзе траўмы, прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]