ФК Малага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малага
Поўная назва Málaga Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1948
Горад Малага, Іспанія
Стадыён Ла Расаледа
Умяшчальнасць: 30 044
Прэзідэнт Абдула бін Насер бін Абдула Аль Ахмед Аль Тані[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Сегунда Дывізіён
2018/19 3 месца
Сайт malagacf.com(ісп.) (англ.) (кіт.) (ар.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ма́лага» (ісп.: Málaga Club de Fútbol) ― іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, з аўтаномнай супольнасці Андалусія. «Малага» лічыцца спадкаемцай іншага клуба з Малагі «CD Málaga», знакамітага андалузскага клуба, што агулам правёў дванаццаць сезонаў у Ла Лізе, дваццаць дзевяць у Сегундзе і дзевяць сезонаў у Тэрсеры, пасля чаго ў 1992 годзе клуб быў скасаваны. Цяперашняя «Малага» з’явілася як рэзерва зніклай.

У сезоне 2002/03 клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка УЕФА. У 2006 годзе былы прэзідэнт мадрыдскага «Рэала» іспанскі бізнесмен Ларэнца Санс выкупіў 97 працэнтаў акцый клуба ў сваю ўласнасць. Ён прызначыў свайго сына Фернанда Санса, былога іграка і капітана «Малагі», прэзідэнтам клуба. Клуб на цяперашні час мае рэзервовую каманду «Атлетыка Малагуэнья». Клуб быў зноў прададзены ў чэрвені 2010 года, катарскаму інвестару Абдуле бін Насеру бін Абдуле аль-Ахмеду эль-Тані, які выкупіў клуб у Санса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак сучаснай «Малагі» варта шукаць у яе папярэдніка — «Дэпартыва Малага», чыёй рэзервовай камандай і быў цяперашні клуб. Ён быў заснаваны 25 мая 1948 года, калі «Дэпартыва Малага» рэфарміравала дзіцяча-юнацкую каманду «Дэпартыва Томас» з мэтай стварэння на яе базе сваёй рэзервовай каманды. Яна атрымала імя «Атлетыка Малагуэнья», тым самым адрадзілася імя аднаго з двух клубаў, якія сфарміравалі «Дэпартыва Малага» ў 1933 годзе.

На працягу сезону 1959/60 абедзве каманды гулялі разам у трэцім дывізіёне. Паводле правілаў, «Атлетыка Малагуэнья» павінен быў панізіцца ў класе, адначасовая гульня асноўнай і рэзервовай каманды ў адным дывізіёне не дазваляецца. Каб пазбегнуць гэтага, «Атлетыка Малагуэнья» разарвала адносіны з «Дэпартыва Малага» і зарэгістравала сябе як асобны незалежны клуб.

У 1992 годзе, калі «Дэпартыва Малага» паводле фінансавых прычын спыніла сваё існаванне, «Атлетыка Малагуэнья» працягвала гуляць. У сезоне 1992/93 каманда гуляла ў 9-й групе Тэрсеры. Паспяхова прайшоўшы чэмпіянат, клуб здабыў сабе павышэнне ў Сегунду B. Аднак у наступным сезоне клуб вылецеў і сутыкнуўся з сур’ёзнымі грашовымі праблемамі, стаяўшы на мяжы роспуску. На рэферэндуме 19 снежня 1993 года члены клуба выказаліся «за» змены назвы, гэтак «Атлетыка Малагуэнья» стаў клубам «Малага», стаўшы афіцыйным спадчыннікам каманды-заснавальніка «Дэпартыва Малага».

У 2000-х гадах клуб быў багаты таленавітай моладдзю і моцнымі ігракамі, а таксама прадставіў больш сучасны стадыён. І хоць «Малага» ніколі не займала высокіх месцаў, яна мела некаторы паспех пад кіраўніцтвам вельмі папулярнага трэнера Хаакіна Пейра. Яны адзіны раз прымалі ўдзел у еўракубках, але здабылі трафей — Кубак Інтэртота, паслядоўна выбіўшы «Гент», «Вілем II» і адолеўшы ў «іспанскім фінале» «Вільярэал». Гэты поспех дазволіў клубу выйсці ў Кубак УЕФА.

У гэтым турніры ігракі клуба дайшлі да стадыі чвэрцьфіналу, саступіўшы «Буавішце» ў серыі пенальці, але выбіўшы баснійскі «Жэлезнічар», польскую «Аміку», англійскі «Лідс Юнайтэд» з лікам 2:1 дзякуючы дублю панамца Хуліа Дэлі Вальдэса, пазнейшага трэнера зборнай Панамы, і афінскі АЕК. Пасля сыходу Пейра пачаўся павольны спуск уніз. Асноўныя лідары, сярод іх уругваец Дарыа Сільва, галандзец Кікі Мусампа, панамец Хуліа Дэлі Вальдэс і вядомы брамнік Педра Кантрэрас пакінулі клуб.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Марока Бр Мунір 1989
2 Іспанія Аб Іван Радрыгес 1996
3 Іспанія Аб Дыега Гансалес 1995
4 Іспанія Аб Луіс Эрнандэс 1989
5 Іспанія Аб Давід Ламбан 1987
6 Марока ПА Бадр Буларуд 1993
7 Іспанія Аб Хуан Карлас 1990
8 Іспанія ПА Адрыян Капітан каманды 1988
10 Іспанія ПА Хаўер Антыверас 1997
11 Партугалія ПА Рэнату Сантуш 1991
12 Іспанія Аб Мігель Сіфуэнтэс 1990
13 Турцыя Бр Джэнк Гёнен 1988
17 Іспанія ПА Алекс Мула 1996
22 Іспанія ПА Дані Пачэка 1991
23 Японія Нап Сіндзі Окадзакі 1986
27 Іспанія ПА Уга 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
28 Іспанія Аб Ісмаэль Касас 2001
30 Іспанія ПА Рамон Энрыкес 2001
31 Марока ПА Хічам Бусефіян 1998
32 Марока Аб Абдэль Абкар 1999
33 Іспанія ПА Іван Хаймэ Пахуэла 2000
34 Іспанія Аб Хасэ Луіс Муньяс 1997
35 Албанія ПА Кейды Барэ 1997
Венесуэла Аб Мікель Вільянуэва 1993
Іспанія ПА Кека 1991
Іспанія ПА Хуан Крус 2000
Іспанія ПА Хасэ Радрыгес 1994
Аргенціна ПА Эстэбан Ралон 1995
Уругвай Нап Майкл Сантас 1993
Марока Нап Аднан Тыгхадуіні 1992
Венесуэла ПА Хуанпі 1994

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]