Перайсці да зместу

Імператарскі пінгвін

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імператарскі пінгвін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aptenodytes forsteri G.R. Gray, 1844

Арэал
выява

     Арэал

     Месцы размнажэння
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174449
NCBI  9233
EOL  45512074
FW  372694

Імператарскі пінгвін[1] (Aptenodytes forsteri) — самы буйны з сучасных відаў сямейства пінгвінавых. Разам з каралеўскім пінгвінам адносіцца да роду імператарскіх пінгвінаў (Aptenodytes).

Самцы імператарскага пінгвіна дасягаюць росту 122 см і важаць у сярэднім 35-40 кг, але максімальная вага самца можа дасягаць 45 кг. Самкі дасягаюць 114 см росту і 28-32 кг вагі. Гэта самы буйны з усіх сучасных пінгвінаў. Мускульная маса імператарскага пінгвіна таксама з’яўляецца самай вялікай з усіх відаў птушак (у асноўным за кошт грудных мускулаў). Апярэнне імператарскага пінгвіна на спіне чорнае, а на грудзях белае, што робіць яго ў вадзе менш прыкметным для ворагаў. Пад шыяй і на шчоках у яго жоўта-аранжавая афарбоўка. Птушаняты пакрытыя белым або шаравата-белым пухам.

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — арт."Пінгвіны"