Перайсці да зместу

Каралеўскі пінгвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўскі пінгвін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aptenodytes patagonicus J.F.Miller, 1778

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174450
NCBI  9234
EOL  45512073
FW  173569

Каралеўскі пінгвін (Aptenodytes patagonicus) — нялётная птушка з сямейства пінгвінавых (Spheniscidae).

Каралеўскі пінгвін падобны да імператарскага пінгвіна, але трохі драбнейшы за яго памерамі і з больш ярчэйшай афарбоўкай. Даўжыня цела каралеўскага пінгвіна складае ад 91 да 2 м. Дарослыя птушкі маюць шэрую спіну, па баках чорнай галавы і на грудзях буйныя яркія аранжавыя плямы. Пуза белае. Птушаняты бурага колеру.

Каралеўскі пінгвін гняздуе на астравах паблізу Вогненнай Зямлі: Паўднёвая Георгія, Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Марыён, Астравы Крозэ, Кергелен, Херд, Макуоры.