Імунасупрэсія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Імунасупрэсія, або імунадэпрэсія — прыгнятанне імунітэту па той ці іншай прычыне. Імунасупрэсія бывае фізіялагічнай (неабходнай у пэўных сітуацыях для арганізма), паталагічнай (пры розных захворваннях і паталагічных станах) і штучнай, якая выклікаецца прыёмам шэрагу імунасупрэсіўных прэпаратаў і/ці іанізуючымі выпраменьваннямі. Імунасупрэсія, імунадэпрэсія, ці імунадэфіцыт — усё гэта імунадэфіцытныя станы — прыгнятанне імунітэту абумоўленае выпадзеннем аднаго ці некалькіх кампанентаў імуннага адказу або неспецыфічных фактараў, якія цесна ўзаемадзейнічаюць з ім. Гэта прыводзіць да паслаблення супраціўляльнасці арганізма ў адносінах да розных інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў

Фізіялагічная імунасупрэсія адзначаецца пры цяжарнасці. Яна неабходна для прадухілення імуналагічнага адрыньвання эмбрыёна, які з'яўляецца, па сутнасці, генетычна і імуналагічна напалову чужародным трансплантантам у матцы цяжарнай жанчыны.

Паталагічная імунасупрэсія адзначаецца перш за ўсё пры розных станах прыроджанага і/ці набытага імунадэфіцыту, у прыватнасці пры інфікаванні ВІЧ, пры прамянёвай хваробе і інш.

Штучная імунасупрэсія ўжываецца пры лячэнні аўтаімунных захворванняў, пры трансплантацыі органаў і тканак і інш. Штучная імунасупрэсія ствараецца прыёмам глюкакартыкоідаў, цыкласпарыну А, цытастатычных агентаў тыпу метатрэксату, меркаптапурыну, цыклафасфаміду, азатыапрыну і інш., або ўвядзеннем анты-лімфацытарнай сыроваткі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]