Індольская нізіна
Індольская нізіна | |
---|---|
Размяшчэнне | Крым |
Індольская нізіна (укр.: Індольська низовина) — нізінная раўніна ў Крыме[1], на паўднёвым усходзе Прысівашша. Паверхня слабахвалістая, з нахілам на поўнач. Сярэдняя вышыня — 40 м, максімальная — 130 м.
Прыбярэжна-марская, тэрасная і пралювіяльная нізінная раўніна ў геаструктурных адносінах адпавядае восевай зоне Індола-Кубанскага прагіну. Большую частку разрэзу складае гліністая тоўшча майкопскай серыі, перакрытая пясчана-гліністымі адкладамі з праслоямі мергеляў і вапнякоў. Антрапагенавыя адклады залягаюць суцэльным покрывам магутнасцю 30-50 м і прадстаўлены гліністымі пародамі лёсавай фармацыі, у рачных далінах — алювіяльнымі галечнікамі, супескамі і суглінкамі магутнасцю да 30 м.
Берагавая лінія заліва Сіваш плаўная, слабазвілістая. Працякае рака Індол.
Асаблівасці геалагічнай будовы далін і рэжым ваданосных гарызонтаў істотна ўплываюць на характар глеб і расліннасці тэрыторыі. Пашыраны антрапагенавы субаэральны рэльеф з пахаванымі формамі, расчляненне нязначнае.
Расліннасць прадстаўлена тыпчакова-кавыльнымі і разнатраўна-тыпчакова-кавыльнымі стэпамі на цёмна-каштанавых глебах. Сустракаюцца саланцы.
-
Узбярэжжа на Арабацкай Стрэлцы
-
Стэп
-
Саланцы
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.