Індыйскі Саюз
| Дамініён | |||||
| Індыйскі Саюз | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
| Гімн: God Save The King | |||||
|
|
|||||
| Сталіца | |||||
| Грашовая адзінка | індыйская рупія | ||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Дынастыя | Віндзорская | ||||
| Кіраўнікі дзяржавы | |||||
| Манарх | |||||
| • 1947—1950 | Георг VI | ||||
| Генерал-губернатар | |||||
| • 1947—1948 | Луіс Маўнтбетэн | ||||
| • 1948—1950 | Чакраварці Раджгапалачарыя | ||||
| Прэм’ер-міністр | |||||
| • 1947—1950 | Джавахарлал Нэру | ||||
Індыйскі Саюз (англ. Union of India) — дзяржава, якая ўтварылася з прычыны прыняцця Брытанскім парламентам акту аб індыйскай незалежнасці (15 жніўня 1947) і падзелу Брытанскай Індыі на Індыйскі Саюз і дамініён Пакістан. У 1948 годзе ў выніку спецаперацыі ў склад Індыйскага саюза ўвайшло княства Хайдарабад.
Кіраўніком Індыйскага саюза лічыўся кароль Вялікабрытаніі, аднак фактычна ўрад узначальваў прэм’ер-міністр Джавахарлал Нэру. Інтарэсы манарха ў Індыі па-ранейшаму прадстаўляў генерал-губернатар Індыі (які, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, ужо не называўся віцэ-каралём). Першым генерал-губернатарам быў Луіс Маўнтбетэн, другім і апошнім — Чакраварці Раджгапалачарыя.
З прыняццем 26 студзеня 1950 г. першай індыйскай канстытуцыі Індыйскі Саюз быў ператвораны ў Індыйскую Рэспубліку.