Універсітэт імя Джона Перд’ю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Джона Перд’ю
англ.: Purdue University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Purdue University
Заснаваны 1869
Тып дзяржаўны даследчы ўніверсітэт
Студэнты 40 090 і 59 034[1]
Размяшчэнне Уэст-Лафает, Індыяна, ЗША
Сайт purdue.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Джона Перд’ю (англ.: Purdue University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уэст-Лафает у штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1869 годзе пасля таго, як мясцовы бізнесмен і мецэнат Джон Перд’ю ахвяраваў зямлю і грошы для стварэння каледжа навукі, тэхнікі і сельскай гаспадаркі. Першыя заняткі адбыліся 16 верасня 1874 года з 6 выкладчыкамі і 39 студэнтамі. Сёння ўніверсітэт ацэньваецца як адзін з лепшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах па асноўных рэйтынгах і шырока вядомы сваёй адукацыйнай праграмай у галіне інжынерыі. Гэта галоўная ўстанова аднайменнай універсітэцкай сістэмы.

Галоўны кампус ва Уэст-Лафаеце прапануе больш за 200 спецыяльнасцей бакалаўрыяту, больш за 70 магістарскіх і доктарскіх праграм, а таксама прафесійныя курсы і праграмы. Акрамя таго, універсітэт налічвае 18 міжвузаўскіх спартыўных каманд і больш за 1000 студэнцкіх арганізацый, а таксама дзявятую па велічыні колькасць замежных студэнтаў сярод усіх універсітэтаў ЗША.

Сучасны ўніверсітэт з’яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт звязаны з 13 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, 1 лаўрэатам прэміі Цьюрынга, 3 лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі, 18 алімпійскімі медалістамі, 3 лаўрэатамі Нацыянальнага медаля за тэхналогіі і інавацыі, 2 лаўрэатамі Нацыянальнага медаля навукі, 3 лаўрэатамі Прэзідэнцкага медаля Свабоды, 7 канрэсменамі, 3 губернатарамі штатаў і 2 кіраўнікамі дзяржаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Політэхнічны інстытут
  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж здароўя і навук аб чалавеку
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж фармацыі
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Школа бізнесу

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]