Інкубацыя ікры ў роце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Maylandia zebra

Інкубацыя ікры ў роце — спосаб выношвання нашчадкаў, уласцівы некаторым відам рыб і амфібій.

Недахопам выношвання ікры і нашчадкаў у роце з'яўляецца невялікая колькасць ікрынак. Перавагі такога спосабу ўзнаўлення заключаюцца ў магчымасці хуткай змены месцазнаходжання гнязда ў выпадку ўзнікнення пагрозы і ў эканоміі жыццёвай энергіі самкі, якая інкубуе ікру ў роце, за кошт памяншэння колькасці вырабленых ікрынак.

Яркімі прадстаўнікамі рыб, якія інкубуюць ікру ў роце, з'яўляюцца многія афрыканскія [ цыхліды].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]