Рыбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыбы
Georgia Aquarium - Giant Grouper edit.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pisces

Класы
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL   4656086

Рыбы (Pisces) — надклас водных жывёл, для якіх характэрнае жабравае дыханне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага развіцця арганізма.

Асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці звязаныя з водным характарам жыцця: форма цела абцякальная, скура (як правіла) пакрытая лускай, маюцца плаўнікі. Рыбы маюць непастаянную тэмпературу цела, адно кола кровазвароту, дзвюхкамернае сэрца. Шкілет храстковы або касцявы. Рыбы з'яўляюцца раздзельнаполымі, размнажэнне палавое. У свеце вядома каля 25 000 відаў рыб. Навука аб рыбах — іхтыялогія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 20 м і больш, маса ад 1,5 г да 14 тон. Цела двухбакова-сіметрычнае (акрамя камбалападобных), разнастайнай формы. Канечнасці ў выглядзе няпарных і парных плаўнікоў (часам адсутнічаюць). Скура ўкрыта лускою, зрэдку з касцявымі пласцінкамі або голая.

Шкілет храстковы або касцявы.

Сэрца двухкамернае, адно кола кровазвароту.

Дыхаюць жабрамі, некаторыя (дваякадыхальныя) маюць дадатковыя органы дыхання, т.зв. «лёгкія».

Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена спінным і галаўным мозгам, перыферычная — нервамі. Спінны мозг знаходзіцца ў спінна-мазгавым канале хрыбетніка. Галаўны мозг невялікі, прымітыўны, складаецца, як правіла, з 5 аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга, прамежкавага, прадаўгаватага мозгу і мазжачка.

Кішэчнік слаба дыферэнцыраваны на аддзелы, часта ёсць піларычныя прыдаткі — сляпыя вырасты, якія адкрываюцца ў сярэднюю кішку; у іх ідзе дадатковае ператраўліванне корму.

Большасць рыб мае плавальны пузыр. У многіх відаў добра развіты нюх, дотык, зрок, слых. Некаторыя маюць электрычныя органы. Спецыфічныя для рыб органы бакавой лініі ўспрымаюць водныя ваганні. У глыбакаводных рыб ёсць органы свячэння.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны рыбы паўсюдна ў марскіх і прэсных водах. Жывуць у ранастайных экалагічных умовах: пры дыяпазоне тэмператур ад -2,1 °С (антарктычныя воды) да 50 °С (тэрмальныя крыніцы), вытрымліваюць салёнасць да 70 праміле. Многія рыбы мігруюць дзеля размнажэння, адкорму і зімоўкі. На Беларусі адзначана 58-59 відаў.

Асаблівасці жыццядзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Паводле спосабу жыўлення — планктафагі, бентафагі, дэтрытафагі, фітафагі і драпежнікі.

Размнажэнне — пераважна шляхам адкладвання ікры, ёсць жывародныя (сярод храстковых).

Промысел і развядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Рыбы — адна з асноўных крыніц харчовага бялку, займаюць важнае месца ў харчаванні чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці. Узнаўленне некаторых рыб падтрымліваецца развядзеннем на рыбаводных заводах, у сажалках і рыбагадавальніках. Пашырана акварыумнае рыбаводства, аматарскі лоў і рыбалоўны спорт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]