Інтэрсекцыянальнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Інтэрсекцыянальнасць (Тэорыя перасячэння або Інтэрсекцыянальны аналіз) — гэта аналітычная база даследавання перасячэння розных формаў або сістэм прыгнёту, дамінавання і дыскрымінацыі, якая спрабуе вызначыць, як ўзаемазвязаныя сістэмы ўлады ўплываюць на тых, хто найбольш маргінальны ў грамадстве[1]. Тэорыя зыходзіць з таго, што розныя біялагічныя, сацыяльныя і культурныя катэгорыі, такія як клас(укр.) бел., раса, сексуальная арыентацыя, узрост, рэлігія, веравызнанне, інваліднасць, пол і іншыя ідэнтычнасці не існуюць асобна адна ад адной, пераплецены і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой на мностве узроўняў, даследуе гэтыя ўзаемадзеянні. Прыхільнікі тэорыі інтэрсекцыянальнасці таксама сцвярджаюць, што класічныя канцэптуалізацыі прыгнёту ў грамадстве, такія як расізм, сексізм, гамафобія, трансфобія і да т. п., не дзейнічаюць незалежна адна ад адной, пры гэтым, узаемадзейнічаючы паміж сабой, фармуюць сістэму прыгнёту, у якой дзейнічае мноства відаў дыскрымінацыі[2]

Тэорыя пачыналася як даследаванне прыгнёту не белых жанчын у грамадстве, але сёння інтэрсекцыянальны аналіз патэнцыйна прымяняецца да ўсіх сацыяльных катэгорый і класаў(укр.) бел. (у тым ліку сацыяльных ідэнтычнасцяў, якія звычайна разглядаюцца як дамінуючыя, калі яны разглядаюцца самастойна). Напрыклад, у чорным фемінізме(укр.) бел. сцвярджаецца, што вопыт чарнаскурых жанчын не можа быць зразумелым, зыходзячы з вопыту ўсіх чарнаскурых або вопыту жанчын, узятых у асобнасці, і павінен ўключаць у сябе ўзаемадзеянне розных відаў вопыту і прыгнёту, што часта ўзмацняюць адзін аднаго[3]. Назва гэтай сацыялагічнай феміністычнай тэорыі была дадзена прафесарам Кімберлі Уільямс Крэншоў(англ.) бел. у 1989 годзе, хоць сама канцэпцыя прасочваецца яшчэ з XIX стагоддзя[4][5].

Зноскі

  1. Cooper, Brittney (1 February 2016) (in en). Intersectionality. 1. doi:10.1093/oxfordhb/9780199328581.013.20. 
  2. Knudsen, Susanne. «Intersectionality — A Theoretical Inspiration in the Analysis of Minority Cultures and Identities in Textbooks.»Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (26 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2008.
  3. Crenshaw, Kimberle. 'Intersectionality: The Double Bind of Race and Gender. Perspectives Magazine, 2004, p.2 http://www.americanbar.org/content/dam/aba/publishing/perspectives_magazine/women_perspectives_Spring2004CrenshawPSP.authcheckdam.pdf
  4. Crenshaw, Kimberlé (1989). Demarginalizing the Intersection of Race and Sex: A Black Feminist Critique of Antidiscrimination Doctrine, Feminist Theory and Antiracist Politics. University of Chicago Legal Forum 1989: 139-67. Процитовано 1 February 2014.Crenshaw, Kimberlé (1989). "Demarginalizing the Intersection of Race and Sex: A Black Feminist Critique of Antidiscrimination Doctrine, Feminist Theory and Antiracist Politics". University of Chicago Legal Forum 1989: 139–67. http://philpapers.org/archive/CREDTI.pdf. Retrieved on 1 February 2014. 
  5. Truth, Sojourner. «Ain’t I a Woman» http://www.fordham.edu/halsall/mod/sojtruth-woman.asp