Сексізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыльда штаб-кватэры «Нацыянальнай Асацыяцыі супраць жаночага выбарчага права» (англ.: National Association Against Woman Suffrage). ЗША, пачатак XX стагоддзя

Сексі́зм (англ.: sexism, ад лац.: sexus — пол) — ідэалогія і практыка дыскрымінацыі людзей паводле прыкметы полу[1]. Чалавек, які вызнае ці практыкуе сексізм, завецца сексістам. Тэрмін «сексізм» з’явіўся ў 1960-я гады, з уздымам фемісцкага руху на Захадзе. Ён утвораны па аналогіі са словам «расізм».

Сексізм як ідэалогія заснаваны на стэрэатыпных мадэлях гендарных роляў. Ён ставіць ролі, здольнасці, інтарэсы і мадэлі паводзін людзей у залежнасць ад іх гендара.

У рамках фемісцкай тэорыі сексізм часцей за ўсё разглядаецца як праява патрыярхату, гэта значыць як дыскрымінацыя жанчын мужчынамі. Тым не менш, існуе альтэрнатыўнае разуменне сексізму як з’явы, якая ў прынцыпе можа быць двухбаковай. Некаторыя антыфеміністы выкарыстоўваюць паняцце сексізму ў стаўленні да мужчын для крытыкі феміністак[2]. Унутры самога фемісцкага руху ўяўленне аб магчымасць «адваротнага сексізму» характэрна для больш умераных плыняў, прадстаўніцы якіх вінавацяць у сексізме і мізандрыі радыкальных феміністак[3].

Сексізм прыводзіць да дэрэалізацыі чалавека, падаўлення яго індывідуальнасці, перашкаджае раскрываць свой унутраны патэнцыял, што ўрэшце прыводзіць да росту колькасці неўрозаў, дэпрэсій, узаемнага недаверу паміж людзьмі, замінае развіццю грамадства. У развітых краінах ёсць праграмы, у тым ліку адукацыйныя, скіраваныя на пераадоленне сексісцкіх стэрэатыпаў.

Ідэалогія сексізму[правіць | правіць зыходнік]

Часцей за ўсё пад сексізмам разумеюць дыскрымінацыю жанчын[4][5][6][7][8]. З пункту гледжання фемісцкай тэорыі, сексізм — гэта праява патрыярхата, гэта значыць такой ладу грамадства, пры якім мужчыны як сацыяльная група маюць уладу над жанчынамі як сацыяльнай групай. Як і іншыя віды дыскрымінацыі, сексізм уяўляе сабой паражэнне ў правах той групы, якая пазбаўлена ўлады, у гэтым выпадку жанчын.

Для апраўдання ідэалогіі сексізму, як правіла, выкарыстоўваюцца эсенцыялісцкія сцвярджэнні, якія тлумачаць сацыяльная няроўнасць мужчын і жанчын іх прыроднымі адрозненнямі. Тым часам, сучасныя гендарныя даследаванні аспрэчваюць традыцыйныя стэрэатыпы як пра прыроджанасць гендарных паводзін, так і пра тое, што прынята лічыць біялагічнымі адрозненнямі. Напрыклад, старанна праведзеныя навуковыя даследаванні не выяўляюць адрозненняў у будове і функцыянаванні мужчынскага і жаночага мозга[9].

Праявы сексізму[правіць | правіць зыходнік]

Сексізм выяўляецца на розных сацыяльных узроўнях і ў розных сацыяльных сферах. Гістарычна жанчыны былі, а ў некаторых краінах застаюцца ўшчэмлены ў грамадзянскіх правах у параўнанні з мужчынамі — напрыклад, пазбаўлены выбарчых правоў. Амаль ва ўсім свеце жанчыны непрапарцыйна прадстаўлены ў органах улады. Напрыклад, у ЗША жанчын больш за мужчын, аднак у кангрэсе 109-га склікання сярод членаў парламента жанчын толькі 82 чалавека, у прыватнасці жанчыны-сенатары — 14 чалавек (14 % ад агульнай колькасці), а сярод членаў палаты прадстаўнікоў жанчыны складаюць 68 чалавек (15,6 %)[10].

Важнае месца сярод праяў сексізму займае працоўная дыскрымінацыя жанчын. Яна можа выражацца ў вертыкальнай сегрэгацыі (так званая «шкляная столь», калі жанчынам ствараюць перашкоды для кар’ернага росту), гарызантальнай сегрэгацыі (фармальнае ці нефармальнае пазбаўленне доступу да пэўных высокааплатных прафесій і прафесійных сфер), ніжэйшай аплаце працы жанчын у параўнанні з мужчынамі.

Сексізм у СМІ, у прыватнасці, у рэкламе, звязаны з сексуальнай аб’ектывацыяй жанчын.

Шматлікія аўтары ўказваюць на сексізм як прычыну гендарнага гвалту: мужчыны здзяйсняюць згвалтаванні, акты фізічнага і эмацыйнага гвалту таму, што лічаць жанчын найніжэйшымі істотамі і вераць у сваё права на кантроль над імі[11][12].

Бытавы сексізм можа выражацца ў адмове мужчын займацца хатняй працай і доглядам дзяцей, а таксама ва ўсталяванні падвойных стандартаў паводзін, калі паводзіны жанчын ацэньваюцца стражэй, чым паводзіны мужчын[13].

Трансфобія — адзін з відаў сексізму, складаецца ў прадузятых (негатыўных) адносінах да транссексуальнасці і транссексуалаў (ці трансгендарных людзей), выкліканым іх гендарнай арыентацыяй. Свядомая ці несвядомая трансфобія можа прыводзіць да сумных наступстваў для аб’екта, супраць якога яна накіравана. ЛГБТ-рух (які ўключае лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендарных людзей) супрацьстаіць сексізму.

Добразычлівы сексізм[правіць | правіць зыходнік]

Сексізм не заўсёды прымае адкрыта варожыя формы. Часцяком для апраўдання дыскрымінацыі жанчын выкарыстоўваецца рыторыка клопату. Як адзначаюць феміністкі, добразычлівы сексізм «апісвае жанчын як чыстыя, кволых істот, якіх трэба ахоўваць, абараняць і захапляцца імі, і чыё каханне неабходна любому мужчыну, каб заставацца мужчынай. Такая ідэалізацыя жанчын аўтаматычна мае на ўвазе: жанчыны слабыя і яны абавязаны выконваць традыцыйныя жаночыя ролі»[14]. Важную ролю ў рыторыцы добразычлівага сексізму адыгрываюць адсылкі да мацярынства. Напрыклад, уяўленне пра то, што жанчына як маці ці будучая маці мае патрэбу ў асаблівым клопаце, выкарыстоўвалася для матывіроўкі спісу забароненых для жанчын прафесій, прынятага ў СССР[15].

На бытавым узроўні добразычлівы сексізм праяўляецца ў тым, што прынята зваць галантнасцю ці рыцарскімі паводзінамі. Феміністкі крытыкуюць такія традыцыйныя нормы этыкета, як патрабаванне да мужчын саступаць жанчынам месца ў транспарце, адкрываць дзверы, падаваць паліто ці плаціць за іх у рэстаране. Яны ўказваюць на тое, што такія дробныя знакі ўвагі ніяк істотна не паляпшаюць становішча жанчын, не даюць ім больш улады ці рэсурсаў, але пры гэтым скарачаюць для жанчын магчымасці да супраціўлення: добразычлівы сексізм «не толькі добразычліва апісвае жанчын, ён абяцае ім, што мужчынская ўлада будзе ўжывацца толькі ім на выгоду, калі яны будуць падтрымліваць высокае становішча мужчын у грамадстве»[14].

Сексізм у дачыненні да мужчын[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя сацыяльныя з’явы часам апісваюць як жаночыя прывілеі, сексізм у дачыненні да мужчын ці дыскрымінацыю мужчын. З пункту гледжання фемісцкай тэорыі, ніводнае з іх не падпадае пад вызначэнне сексізму, паколькі, па-першае, ні ў адным з такіх выпадкаў улада не зыходзіць ад жанчын як групы, а па-другое, усе такія з’явы ў канчатковым выніку служаць захаванню падпарадкаванага становішча жанчын у грамадстве. Антыфеміністы бачаць дыскрымінацыю мужчын, у прыватнасці, у тым, што пенсійны ўзрост для мужчын вышэйшы, чым для жанчын, што прызыву ў армію падлягаюць толькі мужчыны, а таксама ў тым, што жанчынам, у адрозненне ад мужчын, не выносяць смяротных прысудаў[16]. Іх апаненткі зазначаюць, што гэтыя з’явы не ёсць вынікам палітычнай волі, улады, мэтанакіраванай дзейнасці жанчын як групы, а з’яўляюцца праявай патрыярхату, грамадскага ладу, створанага мужчынамі як носьбітамі палітычнай улады.

Таксама некаторыя антыфеміністы і ліберальныя феміністкі адносяць да сексізму ў дачыненні да мужчын пазітыўную дыскрымінацыю і некаторыя практыкі радыкальнага фемінізму, у першую чаргу сепаратысцкія.

Рух супраць сексізму[правіць | правіць зыходнік]

Сёння ва ўсім свеце (асабліва ў краінах Захаду) супраць сексізму выступаюць шматлікія палітычныя і культурныя плыні грамадства, пераважна левага толку. На антысексісцкіх пазіцыях стаіць і частка «нефармальных» сацыяльных груп і рухаў, такіх як хіпі, анархісты, антыфашысты. У той жа час у мностве дзяржаў па-ранейшаму моцныя ці набіраюць сілу пазіцыі рэлігійных і свецкіх грамадскіх рухаў, арганізацый і дзеячаў, якія стаяць на пазіцыях сексізму.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Денисова, А. А. Сексизм // Словарь гендерных терминов. — м: Информация XXI век, 2002. — 25 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-86391-002-4.
  2. Гарбачоў А. Сутнасць фемінізму
  3. Johnson, Alan G. (2005). The Gender Knot: Unraveling Our Patriarchal Legacy (2, revised ed.). Temple University Press. p. 107. ISBN 1592133843.
  4. Sexism - Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2013. Праверана 2 студзеня 2013.
  5. ^ http://dictionary.reference.com/browse/sexism
  6. sexist - definition of sexist by the Free Online Dictionary, Thesaurus and Encyclopedia. Праверана 2 студзеня 2013.
  7. «Sexism», Concise Oxford Companion to the English Language.
  8. Definition of sexism - prejudice (British & World English). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 2 студзеня 2013.
  9. Тартаковская И. Биологические факты и политические интерпретации. «Разделились беспощадно мы на женщин и мужчин…» // Гендер для «чайников». Фонд им. Генриха Бёлля, 2006.
  10. «Пра сітуацыю з правамі чалавека ў ЗША — 2006» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  11. Ландзі Бэнкрафт. Як пачынаецца хатні гвалт? Архівавана 5 снежня 2010.
  12. Псіхалогія згвалтавання: тэорыя драпежніка(недаступная спасылка)
  13. Джессика Валенти. Он жеребец, она шлюха: двойной стандарт сексуальности(недаступная спасылка)
  14. а б Ці існуюць у рэальнасці «жаночыя прывілеі»?
  15. Комментарий к статье 160 КЗоТ РФ
  16. О бедном мужчине замолвите слово. Сильный пол все чаще становится жертвой женской дискриминации. «Новые известия». 18.02.2011 Архівавана 26 красавіка 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Денисова, А. А. Словарь гендерных терминов. — М.: Информация XXI век, 2002. — 256 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-86391-002-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]