Інтэрферэнцыя хваль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інтэрферэнцыя хваль ад дзвюх кропкавых кагерэнтных крыніц. Сіні — максімумы, чырвоны/жоўты — мінімумы

Інтэрферэнцыя хваль — з'ява ўзмацнення ў адных і аслаблення ў другіх пунктах прасторы амплітуды выніковай хвалі, атрыманай пры складанні дзвюх (ці больш) хваль.

Назіраецца для хваль любой прыроды. Прыводзіць да пераразмеркавання энергіі ваганняў паміж суседнімі ўчасткамі асяроддзя, аднак у сярэднім выніковая энергія роўная суме энергій зыходных хваль.

Інтэрферэнцыя хваль адбываецца, калі рознасць іх фаз не мяняецца з цягам часу (гл. кагерэнтнасць) або змяняецца настолькі павольна, што атрыманая інтэрферэнцыйная карціна за час назірання не паспявае зрушыцца на адметную велічыню; для назірання інтэрферэнцыі папярочных хваль неабходна таксама супадзенне плоскасцей іх ваганняў. Амплітуда выніковага вагання мае найбольшае значэнне, калі

, дзе (m — цэлы лік)

і найменшае, калі

, дзе

Размеркаванне максімумаў і мінімумаў у прасторы залежыць ад даўжыні хвалі, памераў, формы і ўзаемнага размяшчэння крыніц зыходных хваль. Асобны выпадак — інтэрферэнцыя сустрэчных хваль (напр., прамой і адбітай), што вядзе да ўтварэння стаячай хвалі.

Інтэрферэнцыя хваль выкарыстоўваецца ў оптыцы (інтэрферэнцыя святла), астрафізіцы, акустыцы, радыётэхніцы, галаграфіі і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]