Юзаф Міхалавіч Слізень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Міхалавіч Слізень
Барысаўскі павятовы маршалак
1802 — 1805
Папярэднік Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч
Пераемнік Вінцэнт Міхалавіч Валадковіч

Нараджэнне каля 1781
Смерць пасля 1847
Род Слізні
Бацька Міхал Міхалавіч Слізень
Маці Ганна Багушэвіч
Жонка 1) Вільгеміна дэ Лібе. 2) Вільгеміна Аборская.
Дзеці 1) Ізабэла-Клара. 2) Тэрэза.
Веравызнанне каталік

Юзаф Міхалавіч Слізень (к.1781 — пасля 1847) — шляхціц з роду Слізняў, уласнага герба «Слізень». Сын Міхала Слізня.

Барысаўскі павятовы маршалак у 1802—1805 гг.[1]

Калекцыянер. У сваім маёнтку Мсціж (Барысаўскі павет) сабраў вялікую калекцыю манет, старажытных рэчаў, мінералаў і прадметаў мастацтва. Заклаў батанічны сад і аранжарэю, якія налічвалі да 35 тысяч розных раслін. Трымаў свой заапарк з мноствам экзатычных звяроў і птушак.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]