Барысаўскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Барысаўскі павет (руск.: Борисовский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1924.

Утвораны ў складзе Мінскай губерні пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Барысаў. Плошча 10182,5 км², насельніцтва 240 764 чал. (1897). У 1917 павет уключаў 28 валасцей: Бытчанскую, Бягомльскую, Бярэзінскую, Валасевіцкую, Велікадолецкую, Вітуніцкую, Восаўскую, Вяляціцкую, Гайнаслабодскую, Глівінскую, Дзмітравіцкую, Докшыцкую, Зачысцкую, Зембінскую, Кішчынаслабодскую, Красналуцкую, Лагойскую, Лошніцкую, Мільчанскую, Мсціжскую, Плешчаніцкую, Прусавіцкую, Смалявіцкую, Тумілавіцкую, Ухвальскую, Халопеніцкую, Эсьмонскую, Юр’еўскую. У сакавіку 1921 Докшыцкая, Тумілавіцкая і частка Мільчанскай воласці (2-я частка перайменавана ў Горненскую воласць) адышлі да Польшчы; з Вілейскага павета ў Барысаўскі павет перададзена Крайская воласць. У чэрвені 1924 далучаны Лукомская і Чарэйская воласці са скасаванага Бачэйкаўскага павета. 17.7.1924 павет скасаваны, большая частка валасцей уключана ў Барысаўскую округу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1919 — 147 673 чал. Паводле веравызнання: праваслаўных — 101 817 чалавек (68,9%), каталікоў — 34 479 чалавек (23,4%), іудзеяў — 9 851 чалавек (6,7%), іншых — 1526 чалавек (1,0%). Паводле нацыянальнасці: беларусаў — 100 075 чалавек (67,8%), палякаў — 32 108 чалавек (21,7%), яўрэяў — 9 307 чалавек (6,3%), літоўцаў — 219 чалавек (0,1%), «тутэйшых» — 290 чалавек (0,2%), іншых — 5 674 чалавекі (3,8%).[1]


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8