Іосіф Маркавіч Тойбін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Маркавіч Тойбін
Дата нараджэння 25 снежня 1919(1919-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1988(1988-09-19) (68 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці філолаг, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Выдатнік народнай асветы РСФСР

Іосіф Маркавіч Тойбін (руск.: Иосиф Маркович Тойбин; 25 снежня 1919, Хойнікі Мінскай губерні — 19 верасня 1988, Курск) — савецкі вучоны-філолаг, літаратуразнаўца, даследчык творчасці А. С. Пушкіна. Доктар філалагічных навук. Выдатнік народнай асветы РСФСР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесара Б. М. Эйхенбаўма. Падчас ВАВ, восенню 1941 добраахвотнікам пайшоў у народнае апалчэнне Ленінграда, пасля быў літаратурным супрацоўнікам газеты «Чырвоны Сцяг» Ленінградскага фронту. У 1943, пасля ранення і лячэння ў шпіталі, быў дэмабілізаваны з войска. У тым жа годзе быў залічаны ў аспірантуру Ленінградскага ўніверсітэта, скончыўшы яе ў 1946, абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.

Працоўную дзейнасць пачаў у Курскім дзяржаўным педагагічным інстытуце ў 1946 у якасці дацэнта, а затым загадчыка кафедры літаратуры, прафесара. У 1950-х Т. арганізаваў і шмат гадоў кіраваў студэнцкім літаратурным гуртком, які наведвалі студэнты розных факультэтаў інстытута.

Аўтар больш за 40 работ навукова-даследчага характару. Вынікам шматгадовых навуковых пошукаў стала яго доктарская дысертацыя па творчасці А. С. Пушкіна, якая атрымала высокую ацэнку ў айчыннай навуцы.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пушкин, Материалы к семинарию», (М. Просвещение, 1964),
  • «Пушкин, Творчество 1830-х гг. и вопросы историзма» (Варонеж, 1976)
  • «Тревожное слово» : (О поэзии Е. А. Баратынского) — Варонеж : Изд-во Воронеж. ун-та, 1988

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.