Іосіф Навумавіч Гурвіч
Іосіф Навумавіч Гурвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1978 |
Род дзейнасці | мастак |
Іосіф Навумавіч Гурвіч (руск.: Гурвич Иосиф Наумович; 6 чэрвеня 1895, Лепель — 1978) — расейскі мастак габрэйскага паходжання, графік і адміністратар у сферы культуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Вучыўся маляваць ў Санкт-Пецярбургу ў М. К. Рэрыха і А. А. Рылова .
- З 1912 года ўдзельнічаў у выстаўках, супрацоўнічаў з часопісам рускіх сімвалістаў «Багема».
- З 1916—1917 гг. служыў ў войску, пазней ў Чырвонай Арміі.
- У 1918 годзе працаваў у горадзе Невелі у якасці загадчыка пазашкольнага пададдзела аддзела народнай адукацыі. Сумяшчаў адміністрацыйную дзейнасць з мастацкай творчасцю. Пры яго садзейнічанні выдадзены Невельскі аднадзённы альманах «Дзень мастацтва», у якім упершыню была надрукаваная праца рускага філосафа М. М. Бахціна.
- Пазней жыў у Петраградзе (Ленінградзе).
- У 1925—1930 гг. дырэктар Леніградскага радыёцэнтра.
- З 1932 па 1934 год быў дырэктарам Дзяржаўнага Рускага музея
- У 1941—1942 гг. камандзіраваўся на фронт для стварэння замалёвак і эцюдаў на тэму падзеі на фронце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў ў афармленні Петраграда (Леніграда) да рэвалюцыйных святаў (1918-1928) Удзельнічаў у афармленні горада да рэвалюцыйных свят (1918–1928). Аўтар твораў на рэвалюцыйную тэматыку «На шляху» (1919), «Эпоха. Пяць эпізодаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе» (1927), «На Чырвонай плошчы» (1932), «Ода памяці палкаводца Яна Фабрыцыуса» (1932). Выканаў цыклы твораў (алей, акварэль, гуаш, пастэль, тэмпэра): «1918 год» (1921–1922), «Гісторыя ідэй Кастрычніцкай рэвалюцыі» (1950–1969), «Вайна» (1960-я). Аўтар цыклаў прац, пад агульнай назвай - «Краіна Саветаў»: «Армянская сюіта» (1933–1934), «Каўказцы» (1934), «Аварская сюіта» (1936–1937), «Саамская сюіта» (1936–1937), «Зямля» (1950–60-я).
АЎтар серыі прац пад назвай «1941–1943 гады» (1943–1944).
Стварыў станковыя працы (аловак, крэйда, гуаш, пастэль) паводле літаратурных твораў «Кароль Лір» В. Шэкспіра (1951), «Барыс Гадуноў» А. С. Пушкіна (1967), «Слова пра паход Ігаравы» (1968).
Сяброўства ў творчых асацыяцыях
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацка-артыстычная асацыяцыя (1912, сябра).
- Яўрэйскае Таварыства заахвочвання мастатваў (1916-1918, сябра).
- Невельская навуковая асацыяцыя (1918, стваральнік і сябра).
- Саюз працоўнікоў мастацтваў (Сорабис, адзін з кіраўнікоў 1922-1923).
Выставы
[правіць | правіць зыходнік]- 1-я дзяржаўная выстава карцін мясцовых і маскоўскіх мастакоў у Віцебску (1919).
- 1-я дзяржаўная вольная выстава твораў мастацтваў (1919).
- Выстава карцін петраградскіх мастакоў усіх накірункаў (1923).
- 1-я агульнагарадская выстава выяўленчых мастацтваў (1930).
- «Вайна і мастацтва» (1930).
- «Мастакі РСФСР за XV год» (1932),
- выстава ленінградзскіх мастакоў ў Ленінградзе(1938).
- «Мастацтва трэцяга , рашаючашга году пяцігодкі» ў Маскве(1931). Праводзіў персанальныя выставы ў Леніградзе (1935, 1962, 1969).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Государственная Третьяковская галерея. Каталог собрания. Рисунок ХХ века. М., 2012, т. 3, кн. 2. С. 144.
- Государственный Русский музей. Живопись. Первая половина ХХ века. Каталог. СПб., 2009. С. 58.
- Художники народов СССР. Биобиблиографический словарь. М., 1976, т. 3. С. 234.