Іосіф Фаміч Сушко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Іосіф Фаміч Сушко (нар.1928, вёска Пруднікі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі самадзейны кампазітар. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца «Спадчына», лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне». Ганаровы грамадзянін Маладзечна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. 13 снежня 1944 года арыштаваны, у 1945 годзе прыгавораны да 10 гадоў зняволення, пакаранне адбываў у Тайшэце Іркуцкай вобласці. У 1954 годзе вызвалены, у 1962 годзе рэабілітаваны. Працаваў мастацкім кіраўніком Варапаеўскага Дома культуры (Пастаўскі раён). У 1959 годзе паступіў у Маладзечанскае музвучылішча. У 1960 годзе стаў кіраўніком ансамбля «Спадчына», які ў 1963 годзе атрымаў званне «народны»[1].

Зноскі