Беларускі саюз музычных дзеячаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі саюз музычных дзеячаў
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Я.Купалы, 17/30
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне
Заснаванне
Дата заснавання 1991
bsmdrb.com

Беларускі саюз музычных дзеячаў (БСМД) — грамадскае аб’яднанне, творчы саюз прафесійных дзеячаў музычнага, харэаграфічнага і эстраднага мастацтва, майстроў музычных інструментаў[1]. Размяшчаецца ў Мінску па адрасе вуліцы Я. Купалы, 17/30

Створаны ў 1991 годзе як Саюз музычных дзеячаў Беларусі[1] на базе Музычнага таварыства Беларусі, якое дзейнічала з 1987 года, з 1995 года сучасная назва[1]. Станам на 1 студзеня 2010 — каля 1200 членаў[1].

Асноўныя мэты дзейнасці — адраджэнне беларускай нацыянальнай музычнай культуры, каардынацыя дзейнасці аб’яднанняў у вырашэнні праблем развіцця нацыянальнай культуры і мастацтва, удзел у абароне прафесійных правоў сваіх членаў, павышэнне кваліфікацыі і выканальніцкага майстэрства музыкантаў. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (адбыліся ў 1996, 2001, 2006). Старшыня М. П. Дрынеўскі. Саюз праводзіць майстар-класы, выстаўкі музычных інструментаў, канферэнцыі, арганізуе ўдзел выканаўцаў у міжнародных музычных конкурсах, фестывалях. Заснавальнік 7 прафесійнай асацыяцый: майстроў музычных інструментаў, цымбалістаў, дамрыстаў, мандаліністаў, перкусіі, кіраўнікоў хароў хлопчыкаў і юнакоў, баяністаў і акардэаністаў, оперна-сімфанічных дырыжораў. Пры саюзе дзейнічаюць 6 творчых калектываў. Адзін з заснавальнікаў фестываляў «Срэбраны звон цымбалаў» (г. Маладзечна, 1998), «Студзеньскія музычныя вечары» (г. Брэст, з 1989), «Нараджэнне капэлы» (Мінск, 19911992), памяці Г. Жыхарава (Мінск), дэкад народна-інструментальнага мастацтва «Славянскі вянок» (г. Брэст, 1998, 2008), цыкла канцэртаў «Музычнае прынашэнне»[1].

У складзе саюза працуе вытворча-рамонтнае УП «Музрэм»[1].

Падтрымлівае сувязі з Сусветнай цымбальнай асацыяцыяй, член Міжнароднага саюза музычных дзеячаў, Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў[1].

Узнагароджвае нагрудным знакам «За ўклад у развіццё музычнага мастацтва».

Эмблема[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема БСМД мае наступны выгляд: У стылізаванай валошцы чырвонага (зялёнага) колеру размешчаны белыя клавішы і залатая ліра. Эмблема зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.12.2007. Нумар рэгістрацыі В-656[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё Н. В. Вітчанка. Беларускі саюз музычных дзеячаў // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
  2. Беларускі саюз музычных дзеячоў на сайце «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]