Іосіф Яфімавіч Хейфіц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Яфімавіч Хейфіц
Дата нараджэння 17 снежня 1905(1905-12-17)[1] ці 4 (17) снежня 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1995(1995-04-24)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Яніна Баляславаўна Жэйма
Дзеці Dmitri Svetozarov[d] і Vladimir Svetozarov[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія
Узнагароды
IMDb ID 0451576
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф Яфімавіч Хейфіц (17 снежня 1905, Мінск — 24 красавіка 1995, Санкт-Пецярбург) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1941, 1946), народны артыст СССР (1964), Герой Сацыялістычнай Працы (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. Працоўную дзейнасць пачаў у 1920 годзе памочнікам кашталяна Рэўтрыбунала Кіеўскай ваеннай акругі. У 1927 годзе скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (з 1925 — аддзяленне Дзяржаўнага фотакінатэхнікума, цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут кіно і тэлебачання), у 1928—1930 гадах вучыўся на кінафакультэце Дзяржаўнага інстытута гісторыі мастацтваў.

У 1928 годзе прыйшоў працаваць на Ленінградскую кінафабрыку «Саўкіно», (цяпер — кінастудыя «Ленфільм»). У кіно дэбютаваў спачатку як сцэнарыст, сумесна з А. Г. Івановым і А. Р. Зархі стварыўшы сцэнарыі фільмаў «Месяц злева» і «Транспарт агню».

Пазней стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, у 1928—1950 гадах працаваў сумесна з А. Р. Зархі, узначаліў 1-ю камсамольскую пастановачную брыгаду ленінградскай кінафабрыкі «Саўкіно», якая выпусціла фільмы, прысвечаныя савецкай моладзі «Апоўдні» (1931), камедыю «Гарачыя дзянёчкі» (1935). У час эвакуацыі, у 1941—1942 гадах, быў мастацкім кіраўніком Ташкенцкай і Тбіліскай кінастудый, потым вярнуўся ў Ленінград.

У 1960-я гады звярнуўся да рускай класікі, экранізаваўшы творы А. Чэхава, І. Тургенева, А. Купрына.

У яго фільмах раскрыліся акцёрскія індывідуальнасці І. Савінай, А. Баталава, А. Папанава, А. Даля, У. Высоцкага, Л. Максакавай, А. Рогаўцавай, А. Кораневай, С. Садальскага. Работы рэжысёра атрымлівалі розныя кінематаграфічныя прызы, у тым ліку былі адзначаны і на Канскім кінафестывалі.

Выкладаў у акцёрскай школе пры кінастудыі «Ленфільм». У 1977—1978 гадах кіраваў рэжысёрскай майстэрняй на Вышэйшых курсах рэжысёраў і сцэнарыстаў.

Член ВКП(б) з 1945 года. Член Саюза кінематаграфістаў СССР (Ленінградскае аддзяленне), з 1971 года — першы сакратар Ленінградскага аддзялення СК СССР.

Памёр 24 красавіка 1995 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Камароўскіх пасялковых могілках.

Зноскі