Іпаліт Восіпавіч Яўнішка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іпаліт Восіпавіч Яўнішка
Дата нараджэння: 16 жніўня 1857(1857-08-16)
Дата смерці: невядома
Альма-матар:

Іпаліт Восіпавіч Яўнішка (16 жніўня 1857 — ?) — архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1857 годзе[1].

Скончыў Дынабургскае рэальнае вучылішча і Імператарскую Акадэмію мастацтваў па класе жывапісу (1882) і класе архітэктуры (1887)[1]. Атрымаў медалі: у 1886 годзе — 2 і 1 сярэбраныя; У 1887 годзе — 1 сярэбраны. 30 кастрычніка 1887 года — званне класнага мастака 3 ступені[2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення маскоўскага губернскага праўлення. Прымаў удзел у будаўніцтве Верхніх гандлёвых радоў(руск.) бел. у Маскве[1].

У 1893 годзе прызначаны архітэктарам Забайкальскай вобласці. Аўтар праекта будынка казначэйства ў Нерчынску (1895)[1].

У 1897 годзе пераведзены на пасаду павятовага архітэктара і інжынера ў Кільвары Сувалкскай губерні[1].

У 1911[3]-1915[4] гадах працаваў малодшым інжынерам пры мінскім губернскім будаўнічым аддзяленні.

У 1917 годзе пражываў у Маскве, падаў прашэнне аб звальненні са службы па хваробе[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • РГИА, ф. 789, оп. 10, д. 49
  • ГАЧО, ф. 1, оп. 1(О), д. 6680
  • Центральный исторический архив г. Москвы, ф. 54, оп. 178, д. 25
  • Кондаков С. В. Список рус. художников. К юбилейному справочнику Императорской Академии художеств. — СПб., 1914. — Ч. 2. Библиогр.
  • Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-1917-е). — М., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.