Ірвяніца (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Ірвяніца
Краіна  Беларусь
Вёска Ірвяніца
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000465шыфр 213В000465

Ірвяніца — археалагічны помнік каля вёскі Ірвяніца Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра вёскі, на высокім (процілеглым) беразе ракі Ірвяніца, на мысе, абмежаваным 2 ярамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка авальнай формы, памерам 31×45 м, вышыня над поймай 20 м. З усходняга боку ўмацавана валам вышынёй 3-4 м, шырынёй у ніжняй частцы да 8 м, верхняй — 2-3 м і ровам глыбінёй 3 м. Вядома з 1983 года. Абследаваў у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча (в. Ірвяніца) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 265.