Перайсці да зместу

Іржа елкі і багуну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімптомы захворвання на маладой елцы
Заражаная яловая ігліца

Іржа елкі і багуну — грыбковае захворванне  (польск.) раслін з групы, званай іржамі  (польск.), выкліканае грыбам віду Chrysomyxa ledi. Ён атакуе розныя віды елак (Picea). Другі гаспадар узбуджальніка — багун балотны (Ledum palustre)[1].

Сімптомы і развіццё хваробы[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сімптомы на елках з’яўляюцца ў маі. На леташняй ігліцы ўтвараюцца ледзь прыкметныя спермагоніі і неўзабаве бялёсыя эцыдыі, якія маюць дыяметр 1 мм. Апошнія ўтвараюцца шэрагамі альбо адзінкава на верхнім баку ігліцы, радзей на ніжнім. Заражаная ігліца жоўкне, а па паспяванні эцыдыяспоры ападае. Разнесеныя ветрам эцыдыяспоры атакуюць багун балотны. На ніжнім баку яго лісця ўтвараюцца жоўта-аранжавыя урэдыніяльныя эцыдыі дыяметрам каля 0,3 мм, затым аранжава-чырвоныя тэліі[2]. Тэліяспоры, якія ўтвараюцца ў тэліі, паражаюць елку[1].

Нягледзячы на тое, што ўзбуджальніку неабходны два гаспадары для поўнага жыццёвага цыклу, ён можа выжыць на багуне балотным без елкі, таму што яго грыбніца зімуе на парастках багуна. На елцы развіваюцца толькі яго пераходныя стадыі ў перыяд вегетацыі[3].

Меры аховы[правіць | правіць зыходнік]

У яловых пасевах захворванне прадухіляецца альбо абмяжоўваецца яго распаўсюджанне належным доглядам. Варта пазбягаць празмернага згушчэння ельнікаў, асабліва ў маладым узросце. Заражаныя галіны выдаляюць. Гэта трэба зрабіць да з’яўлення тэліяспор, а значыць да канца красавіка[2].

Зноскі

  1. а б Joanna Marcinkowska. Oznaczanie rodzajów grzybów sensu lato ważnych w fitopatologii. — Warszawa: PWRiL, 2012. — ISBN 978-83-09-01048-7.
  2. а б Zbigniew Sierota; Andrzej Szczepkowski. Rozpoznawanie chorób infekcyjnych drzew leśnych. — Warszawa: Centrum Informacyjne Lasów Państwowych. — ISBN 978-83-63895-37-2.
  3. Manka Karol. Fitopatologia leśna. — Warszawa: PWRiL, 2005. — ISBN 83-09-01793-6.