Шматгадовазялёны куст вышынёю 30—120 см з прамастойным галінастым сцяблом. Верхавінкі маладых галінак, кветаножкі і лісце знізу ўкрытыя іржава-бурым лямцам. Лісце чаргаванае, лінейна-падоўжанае, на кароткіх чаранках, шчыльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, белыя, адурманьвальна-духмяныя, у верхавінкавых парасонападобных шчытках. Плод — сухая шматнасенная каробачка.
Лекавая (адхарквальны сродак), інсектыцыдная і меданосная расліна. Мае ў сабе дубільныя і фарбавальныя рэчывы. Ядавіты — гліказіды арбуцін і андрамедатаксін, да 7,5 % эфірнага алею з рэзкім пахам і горкім смакам, які валодае раздражняльным і наркатычным дзеяннем, у значных дозах паралізуе нервовую сістэму.
У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца маладыя аблісцелыя верхавінкавыя парасткі з кветкамі[3].
123Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.— С.210.—575 с., іл.— 10 000 экз.
↑Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
Вынаеў Г. У.Багун//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.— С.210.—575 с., іл.— 10 000 экз.