Ірландска-эфіопскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірландска-эфіопскія адносіны
Эфіопія і Ірландыя
Эфіопія
Эфіопія
Ірландыя
Ірландыя

Ірландска-эфіопскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Эфіопія і Рэспублікай Ірландыя. Абедзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1994 годзе, у тым жа годзе было адкрыта ірландскае пасольства ў Адыс-Абебе. Праз некалькі гадоў Эфіопія адкрыла сваё пасольства ў Дубліне.

21 лютага 1995 года краіны падпісалі тэхнічнае пагадненне. У тым жа годзе міністр замежных спраў Ірландыі Джоан Бертан наведала Эфіопію. У 2002 годзе прэм’ер-міністр Мелес Зенаўі і міністр замежных спраў Сеюм Месфін з афіцыйным візітам прыбылі ў Дублін[1].

У студзені 2003 годзе ірландскі міністр замежнай дапамогі Том Кіт наведаў Эфіопію. Мэта візіту была дапамога па барацьбе з голадам у краіне[2].

У 2007 годзе Ірландыя выплаціла 58,94 млн дал, стаўшы шостай краінай па маштабах фінансавай дапамогі для Эфіопіі[3]. Ірландская фінансавая дапамога ўключала гранты, накіраваныя на развіццё аховы здароўя і адукацыі, барацьбу з інфекцыямі ВІЧ і СНІД. Дапамога ажыццяўлялася як наўпрост, так і праз місіянерскія грамадства. Агульныя гранты ў 2007 годзе склалі 32 млн еўра[4]. У папярэднім годзе сума склала больш за 37 млн еўра[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Bilateral relations» Архівавана {{{2}}}., Ethiopian Ministry of Foreign Affairs website (accessed 28 July 2009)
  2. «Minister of State Kitt leaves for Ethiopia» Архівавана 20 лістапада 2018., Ireland, Department of Foreign Affairs website (accessed 3 February 2009)
  3. «Dataset: 2a. ODA by Recipient by country» Архівавана 19 верасня 2008. OECD. Stat (accessed 1 May 2009)
  4. «Ethiopia overview» Архівавана 14 студзеня 2021., Irish Aid website (accessed 3 February 2009)
  5. «Impact of Irish Aid in Ethiopia in 2006» Архівавана 20 лістапада 2018., Irish Aid website (accessed 3 February 2009)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]