Ірма Рыгораўна Вітоўская
Ірма Рыгораўна Вітоўская | |
---|---|
укр.: Ірма Григорівна Вітовська-Ванца | |
Імя пры нараджэнні | укр.: Ірина Григорівна Вітовська |
Род дзейнасці | тэатральная актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса, актрыса, тэлевядучая |
Дата нараджэння | 30 снежня 1974[1] (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірма Рыгораўна Вітоўская (укр.: Ірма Григорівна Вітовська; сапраўднае імя Ірына Рыгораўна Вітоўская; нар. 30 снежня 1974[1], Івана-Франкоўск, УССР) — украінская актрыса тэатра і кіно, прадзюсар і грамадскі дзеяч. Заслужаная артыстка Украіны (2016). Працуе ў Маладым тэатры (з 1998 года), найбольш вядомая па ролі Лесі ў серыяле «Леся+Рома» (2005—2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 снежня 1974 года ў Івана-Франкоўску. Бацька Ірмы паходзіў з вёскі Медуха Галіцкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці. Прадзед па матчынай лініі — рускі, а яго жонка — латышка. Марыла стаць археолагам, некалькі гадоў запар спрабавала паступіць у Прыкарпацкі інстытут імя Стэфаніка. Наведвала тэатральны гурток пры Палацы піянераў у Івана-Франкоўску.
У 1998 годзе скончыла Львоўскі дзяржаўны музычны інстытут па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра» (курс Багдана Козака). З таго ж года працуе ў Кіеўскім акадэмічным Маладым тэатры.
Неаднаразовая ўдзельніца шматлікіх міжнародных тэатральных фестываляў, атрымлівала персанальныя ўзнагароды.
З 11 кастрычніка 2015 года з’яўляецца трэнерам шоу «Маленькія гіганты» на канале «1+1». Была вядучай тэлеперадач «Шлюбныя гульні, або Нумар для маладых» і «Народная зорка» на канале ICTV. Прымала ўдзел у вакальным шоу «Народная зорка» на тэлеканале «Украіна».
Ірма Вітоўская — актывістка «Рэвалюцыі годнасці» і «Моўнага Майдана». У чэрвені 2018 года запісала відэазварот у падтрымку зняволенага ў Расіі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.
Зноскі
- ↑ а б Irma Vitovska // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Academy new members 2024 — 2024. Праверана 9 мая 2024.