Перайсці да зместу

Андай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Андай
фр.: Hendaye
43°21′31″ пн. ш. 1°46′28″ з. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Рэгіён Новая Аквітанія
Дэпартамент Атлантычныя Пірэнеі
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 25 м, 0 м[1], 108 м[1] і 28 м[2]
Водныя аб’екты Bidasoa[d] і Біскайскі заліў
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 18 074 чал. (1 студзеня 2022)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 64700[4]
hendaye.fr (фр.)(баскск.)
Паказаць/схаваць карты
Андай (Францыя)
Андай
Андай

Андай (фр.: Hendaye, [ɑ̃daj][5]) — горад на паўднёвым захадзе Францыі ў рэгіёне Новая Аквітанія.

Размешчаны ля Біскайскага заліва на этнічна баскскіх тэрыторыях дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі, у гістарычнай вобласці Лабурдан. Аддзелены ракой Бідасоа і востравам Фазанаў ад іспанскага горада Ірун, з якім яго злучае мост. Цягнікі, якія праходзяць праз горад, тут мяняюць колы з-за рознай шырыні каляіны ў Іспаніі і Францыі. Папулярны курорт з насельніцтвам у 14,4 тыс. жыхароў (2008).

Муніцыпалітэт размешчаны на адлегласці [6] каля 690 км на паўднёвы захад ад Парыжа, 190 км на паўднёвы захад ад Бардо, 115 км на захад ад По.

Сваім бурным развіццём у XIX стагоддзі Андай, раней памежная крэпасць, абавязаны турыстам, «якія адкрылі» для сябе суседні Біярыц, і прыкладу такіх падарожнікаў, як Антуан д’Абадзі, які па праекце Віяле-ле-Дзюка пабудаваў на ўзмор’і вілу-замак і служыў мясцовым мэрам. Тут жа памёр знакаміты аўтар прыгодніцкіх раманаў П’ер Лоці.

У 1940 годзе ў Андаі адбылася гістарычная сустрэча Гітлера і Франка, на якой іспанскі лідар абвясціў аб намеры прытрымлівацца нейтралітэту падчас сусветнай вайны.

Андай — апошняя станцыя лініі Ласартэ-Арыя — Сан-Себасцьян — Андай баскскай сеткі вузкакалейных чыгунак EuskoTren. Таксама горад звязаны з Мадрыдам хуткаснымі цягнікамі Alvia.

Зноскі