Ірша (рака)
Выгляд
| Ірша | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 3 070 км² |
| Вадацёк | |
| Вусце | Цецераў |
| • Каардынаты | 50°46′35″ пн. ш. 29°34′13″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Цецераў → Кіеўскае вадасховішча |
|
|
|
| Краіна | |
Ірша́ — рака ва Украіне, у Жытомірскай і Кіеўскай абласцях, левы прыток Цецерава (басейн Дняпра).
Даўжыня 136 км. Бярэ пачатак на поўдзень ад сяла Іванавічыў. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня да 3,5 км. Пойма забалочаная, шырыня 1 км. Рэчышча слабазвілістае, шырыня да 15 м. Ухіл ракі 0,78 м/км. Жыўленне дажджавое і снегавое. Замярзае звычайна ў снежні, ледастаў да канца сакавіка.
Створаны шэраг вадасховішчаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яковенко Ю. П. Ірша // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990. (укр.)