Цецераў
Выгляд
Цецераў | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | |
Басейн | 15 300 км²[1][2] |
Расход вады | 18,4 м³/с[3] |
Вадацёк | |
Выток | Носіўкы |
• Каардынаты | 49°48′43″ пн. ш. 27°57′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Кіеўскае вадасховішча і Дняпро[1] |
• Каардынаты | 51°01′57″ пн. ш. 30°17′03″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 ‰[1] |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кіеўскае вадасховішча |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цецераў (укр.: Тетерів) — рака ва Украіне, правы прыток Дняпра, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня 385 км. На рацэ горад Жытомір.
Пачынаецца ў Жытомірскай вобласці з крыніц паблізу сяла Носіўкі. Да Радамышля цячэ ў вузкай даліне з крутымі або ўмерана крутымі схіламі, месцамі — у скалістай цясніне. Ніжэй даліна расшыраецца да 5 км, пойма забалочаная, шырынёй да 2 км. Рэчышча слабазвілістае, да Радамышля парожыстае, ніжэй падзяляецца на рукавы і пратокі, мае астравы, старыцы, шырыня да 120 м.
Асноўныя прытокі: Гнылоп’яць, Гуйва, Здвыж (справа), Ірша (злева). Для рэгулявання сцёку і гаспадарчых патрэб на Цецераве створаны шэраг вадасховішчаў і сажалак.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Каталог річок України — Київ: 1957. — С. 88. — 192 с.
- ↑ а б Наукове товариство імені Шевченка Тетерів // Encyclopedia of Ukraine — (untranslated). — Т. 5.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яковенко Ю. П. Тетерів // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.