Ірына Аляксандраўна Супрановіч
Ірына Аляксандраўна Супрановіч | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
|
||||
Нараджэнне |
16 кастрычніка 1973 (50 гадоў) |
|||
Партыя | ||||
Адукацыя |
Ірына Аляксандраўна Супрановіч (16 кастрычніка 1973, в. Крывое Сяло, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 кастрычніка 1973 года ў вёсцы Крывое Сяло Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працавала загадчыкам крамы; сакратаром Рабунскага сельскага выканаўчага камітэта; старшынёй Крывасельскага сельскага выканаўчага камітэта.
Выбіралася дэпутатам Рабунскага сельскага Савета дэпутатаў 24—26-га скліканняў, Крывасельскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, Вілейскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае двух сыноў
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
- Званне «Чалавек года Вілейшчыны — 2016».
- Званне «Жанчына года Міншчыны» ў намінацыі «Гаспадыня сяла — 2018».
- Заносілася на Дошку гонару Вілейскага раёна.
Зноскі
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Выпускнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Вілейскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі