Ірына Паўлаўна Асмус
| Ірына Паўлаўна Асмус | |
|---|---|
| Род дзейнасці | клоўн, вядучая, актрыса, тэлевядучая |
| Дата нараджэння | 28 красавіка 1941 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 сакавіка 1986 (44 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Aleksandr Khochinsky[d] |
| Альма-матар | |
Ірына Паўлаўна Асмус (28 красавіка 1941, Ленінград — 15 сакавіка 1986, Гомель) — савецкая цыркавая артыстка, клоўн, вядомая па ролі Ірыскі ў тэлевізійнай перадачы «Абвгдэйка».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 28 красавіка 1941 года ў Ленінградзе.
Вучылася ў Дзяржаўным вучылішчы эстраднага і цыркавога мастацтва. Па заканчэнні вучылішча працавала ў цырку як эквілібрыстка на пяршах пад кіраўніцтвам Леаніда Касцюка. На адной з трэніровак атрымала сур’ёзную траўму, што перашкаджала яе працы ў цырку, таму вырашыла паступіць у драматычную студыю Ленінградскага тэатра юнага гледача, дзе выступала ў амплуа травесці.
Затым перайшла ў Тэатр імя В. Ф. Камісаржэўскай, дзе грала Папялушку, прынцэсу Лізавету з «Прынца і жабрака», Раймонду з «Рамантыкі для дарослых», Джульету і іншыя ролі. Пазней вярнулася ў цырк, але ўжо ў якасці клоўна, і выступала ў сольных нумарах пад сцэнічным псеўданімам Ірыска.
У 1978 годзе пачала здымацца ў тэлевізійнай перадачы «Абвгдэйка» пад псеўданімам Ірыска. Гэтая роля прынесла артыстцы найбольшую вядомасць у СССР. Але ў 1986 годзе І. Асмус адхілілі ад удзелу ў «Абвгдэйцы», замяніўшы яе іншай артысткай.
У сакавіку 1986 года выехала з цыркавымі гастролямі ў Гомель. На выступе 15 сакавіка на арэне Гомельскага цырка пры ўздыме на шыйнай пятлі пад купал цырка зламаўся механізм кручэння, што прывяло да падзення артысткі з васьміметровай вышыні і яе трагічнай гібелі.
Пахавана ў Санкт-Пецярбургу на Вялікаохцінскіх могілках.