Гомельскі дзяржаўны цырк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Установа культуры "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Відовішчна-культурны комплекс "Гомельскі дзяржаўны цырк"
Тып Стацыянарны цырк
Заснаванне 1972
Размяшчэнне вул. Савецкая 27, 246050 г.Гомель, Беларусь
Ключавыя фігуры дырэктар Якаў Міхайлавіч Лабовіч
Галіна культура
Гомельскі дзяржаўны цырк на паштовай марцы Рэспублікі Беларусь.

Го́мельскі дзяржа́ўны цырк — стацыянарны цырк, размешчаны ў горадзе Гомелі. Цыркавы сезон доўжыцца з верасня па май, на працягу якога змяняюцца пяць-шэсць праграм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік клоўну Карандашу і яго сабачку Кляксе

Упершыню цырк у Гомелі быў пабудаваны ў 1890-я гады прадпрымальнікам І. Слабадовым. Ён быў драўляны і размяшчаўся на Коннай плошчы (дзе цяпер размешчаны цэнтральны рынак), будынак існаваў да 1917 года. Другі цырк у Гомелі быў пабудаваны ў 1926 годзе, у 1932 годзе будынак быў перададзены тэатру, а ў 1941 годзе згарэў. У 1950-я гады працаваў цырк-шапіто.

Цяперашні будынак цырка, размешчаны ў цэнтры горада, пабудаваны ў 1972 годзе. Першае шоў у ім адбылося 2 снежня 1972 года.

У 1986 годзе ў Гомельскім цырку падчас прадстаўлення загінула Ірына Асмус, вядомая па ролі Ірыска ў тэлеперадачы Абвгдэйка.

У 2006 годзе ля будынка цырка быў рэканструяваны фантан, а перад будынкам устаноўлены помнік вядомаму клоўну Алоўку.

У кастрычніку 2006 г. Гомельскаму Дзяржцырку было прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цырк у плане прамавугольны. Над ніжнім паверхам, які аб'ядноўвае вестыбюль, службовыя памяшканні, гардэроб, буфеты і інш. размяшчаецца чашападобны амфітэатр, перакрыты спусцістым сферычным купалам. Ззаду да будынка прымыкае ўнутраны дворык, дзе размяшчаюцца вальеры для жывёл, звязаныя непасрэдна з манежам. У 100 м ад будынка цырка размяшчаецца гасцініца для артыстаў. Глядзельная зала цырка разлічаная на 1544 месцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]