Ісаак Майсеевіч Разет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісаак Майсеевіч Разет
Дата нараджэння 4 ліпеня 1927(1927-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1992
Род дзейнасці псіхолаг
Альма-матар

Ісаак Майсеевіч Разет (псеўданім — А. І. Розаў; 4 ліпеня 1927, Дзісна, Віцебская вобласць — 1992) — псіхолаг і педагог.

У 1946 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (тады яшчэ імя У. І. Леніна) на аддзяленне логікі, псіхалогіі і рускай мовы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў выкладчыкам логікі і псіхалогіі, затым рускай мовы і літаратуры. У 1964 годзе І. М. Разет перайшоў на працу ў НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР.

Займаўся вывучэннем праблем фантазіі, творчасці, памяці, эрганомікі і сацыяльнага ўзаемадзеяння.

Работы[правіць | правіць зыходнік]

Цягам жыцця І. М. Разета было апублікавана 110 ягоных работ. З трох яго кніг — «Псіхалогія фантазіі», «Што трэба ведаць пра памяць» і «Што такое эўрыстыка» — дзве першыя некалькі разоў перавыдаваліся.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]