Перайсці да зместу

Ісаак Самуйлавіч Рубінштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісаак Самуйлавіч Рубінштэйн
Дата нараджэння 21 снежня 1901 (3 студзеня 1902)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1970
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, мікрабіёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[2] (1941)
Навуковае званне
Альма-матар

Ісаак Самуйлавіч Рубінштэйн (1902—1970) — беларускі мікрабіёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1941), дацэнт (1947)[3].

У 1921—1927 гг. працаваў ва ўстановах аховы здароўя ў Мінску і Барысаве. У 1931—1941 і 1946—1950 (дырэктар) — у Беларускім інстытуце мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, адначасова в. а. загадчыка кафедры мікрабіялогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1946—1948). У 1951—1970 — загадчык кафедры мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: бактэрыялогія і вакцынатэрапія пнеўманій ранняга дзіцячага ўзросту; праблема склеромы; пытанні ачысткі і канцэнтрацыі лячэбных антытаксічных сываратак; праблемы вытворчасці сываратак і вакцын[3].

Зноскі

  • И. С. Рубинштейн // Здравоохранение Белоруссии. — 1962. — № 5. — С. 76.
  • Рубинштейн Исаак Самуйлович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С.72.
  • Рубинштейн Исаак Самойлович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 30.