Ітан Саплі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ітан Саплі
Дата нараджэння 25 мая 1976(1976-05-25)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, кінапрадзюсар
IMDb ID 0839486
ethansuplee.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ітан Са́плі (англ.: Ethan Suplee; нар. 25 мая 1976, Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па ролях у фільмах «Амерыканская гісторыя Ікс», «Успамінаючы Тытанаў», «Эфект матыля» і «Некіравальны», а таксама па ролі Рэндзі Хікі ў тэлесерыяле «Мяне клічуць Эрл».

Саплі нарадзіўся ў Манхэтэне, Нью-Ёрк. Яго бацькі — Дэбі і Біл Саплі, таксама акцёры, якія сустрэліся на Брадвеі падчас выступу. Яго бацька сыграў Вілі, аднавокага паштальёна, у «Мяне клічуць Эрл».

Пераважна Саплі вядомы дзякуючы сваім эпізадычным ролям у фільмах Кевіна Сміта і роляй Рэндзі Хікі ў сіткоме «Мяне клічуць Эрл». Ён здымаўся і ў драматычных фільмах. У 2004 годзе Ітан зняўся ў фільме «Эфект матыля» разам з Эштанам Кутчэрам, Эмі Смарт і Элдэнам Хенсанам. У 2010 годзе з’явіўся ў фільме «Некіравальны».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.