Перайсці да зместу

Ітэн Кецберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Ітэн Кецберг
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Нарадзіўся 5 красавіка 2002(2002-04-05) (22 гады)
Грамадзянства
Рост 1,98 м
IAAF 14809348
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ітэн Кецберг (англ.: Ethan Katzberg, нар. 5 красавіка 2002 года) — канадскі кідальнік молата, чэмпіён свету 2023 года, прызёр гульняў Садружнасці (2022).

Біяграфія і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Кецберг, калі быў сябрам лёгкаатлетычнага клуба Нанайма, удзельнічаў у чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2021 года сярод юнакоў да 20 гадоў у спаборніцтве па кіданні молата, але фінішаваў апошнім, не выканаўшы ніводнага дапушчальнага кідка ў фінале. На Гульнях Садружнасці 2022 года ён заваяваў сярэбраны медаль з вынікам 76,36 метра.

На сваім першым дарослым чэмпіянаце свету ў Будапешце ў 2023 годзе, канадзец кваліфікаваўся ў фінал з лепшым кідком і нацыянальным рэкордам у 81,18 метра (266 футаў 4 цалі). У фінале ў сваім пятым кідку Кецберг кінуў снарад на 81,25 метраў і ўстанавіўшы новы нацыянальны рэкорд, заваяваў залаты медаль. Перамога Ітэна Кецберга зрабіла яго не толькі самым маладым чэмпіёнам свету па кіданні молата сярод мужчын, але і самым маладым прызёрам спаборніцтваў.

Асабісты рэкорд — 81,25 (2023 год).

Зноскі