Ішталош-Кё
Ішталош-Кё | |
---|---|
венг. Istállós-kő | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 958,1[1] м |
Адносная вышыня | 500 м |
Размяшчэнне | |
48°04′12″ пн. ш. 20°25′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Карпаты |
Хрыбет ці масіў | Бюк |
Ішталош-Кё (Ішталошко; венг.: Istállós-kő) — гара ў Венгрыі на тэрыторыі медзье Хевеш. Мае вышыню 958,1 м над узроўнем мора, і з’яўляецца другой па вышыні гарой масіва Бюк і шостай па вышыні гарой Венгрыі. Да 2014 года яна лічылася найвышэйшым пунктам хрыбта, але, паводле апошніх даследаванняў, вышыня гары Сільвашы-Кё складае 960,715 м, што трохі вышэй[1].
З населенага пункта Сілвашварад да гары і пячоры вядзе турыстычная сцежка даўжынёй некалькі сотняў метраў.
Пячора Ішталош-Кё
[правіць | правіць зыходнік]Вывучэннем пячоры Ішталош-Кё упершыню заняўся Паль Рашко ў 1911 годзе. Пячора з’яўляецца значным археалагічным помнікам, там былі выяўлены знаходкі ўзростам 30 000 — 40 000 гадоў, сярод якіх косткі пячорнага мядзведзя і бізона Bison latifrons, каменныя і касцяныя прылады працы, а таксама палеалітычны ачаг, які цяпер экспануецца ў Венгерскім нацыянальным музеі[2].
У пячоры пазней праводзілі раскопкі Атакар Кадзік (1929) і Марыя Мотль (1938). Добра падрыхтаваныя раскопкі праводзіліся ў 1947 годзе, іх узначальваў Ласла Вертэш. На падставе археалагічнай стратыфікацыі і рэшткаў жывёл даследчыкі пячоры вызначылі ўзрост трох культурных слаёў і характарыстыкі папуляцыі людзей, якія там жылі. Пячора атрымала статус ахоўваемай у 1944 годзе і асабліва ахоўваемай у 1982 годзе.
Навейшыя раскопкі пачаліся ў 2000 годзе, іх узначаліў Арпад Рынгер. Важнасць пячоры звязана з выяўленнем там рэшткаў 66 розных відаў ледніковага перыяду, што робіць яе фаўну самай багатай сярод арыньякскай фаўны ў Еўропе; тры новых віды млекакормячых і дваццаць новых відаў птушак былі апісаны на аснове мікрафаўны пячоры.
Зноскі
- ↑ а б Új csúcsa van a Bükknek . Index (5 лютага 2014). Праверана 5 лютага 2014.
- ↑ Az istállós-kői ősemberbarlang(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2016. Праверана 25 мая 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Vértes László: Az istállóskői barlang aurignaci II. kultúrájának kormeghatározása, 1959, Akadémiai Nyomda, Budapest
- T. Dobosi Viola: Bone finds from Istállós-kő Cave, Praehistoria, 2002. 3. évf. 79-102. oldal
- Adams, Brian: New radiocarbon dates from Szeleta and Istállós-kő caves, Hungary, Praehistoria, 2002. 3. évf. 53-55. oldal
- Ringer Árpád: The new image of Szeleta and Istállós-kő caves in the Bükk Mountains: a revision project between 1999—2002, Praehistoria, 2002. 3. évf. 47-52. oldal
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Az Istállós-kő és környezetének térképe Архівавана 21 верасня 2013.
- Istállóskői ősemberbarlang Szilvásvárad Архівавана 29 кастрычніка 2016.