Перайсці да зместу

Венгерскі нацыянальны музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венгерскі нацыянальны музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1802[1]
Месцазнаходжанне
Адрас Múzeum körút 14–16.[3]
Дырэктар László Csorba[d]
mnm.hu (венг.)
mnm.hu/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Венгерскі нацыянальны музей з помнікам Янашу Араню
Інтэр’ер Венгерскага нацыянальнага музея

Венгерскі нацыянальны музей (венг.: Magyar Nemzeti Múzeum) — адзін з галоўных музеяў Будапешта, прысвечаны гісторыі і мастацтву Венгрыі.

Музей быў заснаваны ў 1802 годзе на аснове калекцыі манет, кніг і рукапісаў графа Ферэнца Сечэні, а ў наш час фонды музея налічваюць больш за мільён розных экспанатаў.

Размяшчаецца ў велічным будынку з калонамі, створаным па праекце Міхая Полака. У афармленні інтэр'ераў музея бралі ўдзел Карай Лотц і Мор Тан. На ступенях гэтага будынка ў 1848 годзе паэт Шандар Петэфі заклікаў народ да рэвалюцыі, прачытаўшы сваю «Нацыянальную песню».

Пастаянныя выстаўкі Венгерскага нацыянальнага музея ахопліваюць гісторыю Венгрыі з моманту заснавання дзяржавы да 1990-х гадоў. У лапідарыі прадстаўлена калекцыя камянёў рымскага перыяду і іншыя археалагічныя знаходкі. Сярэднявечны перыяд і эпоху турэцкага нашэсця ў Венгрыі ілюструюць каралеўскія рэгаліі, прадметы сярэднявечнага побыту, ювелірныя вырабы, калекцыя манет і зброі. У экспазіцыі залы, прысвечанай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, прадстаўлены палатка камандуючага турэцкай арміяй і цудоўныя інкруставаныя рэнесансныя сталы аднаго з храмаў паўночна-ўсходняй часткі Венгрыі. Зала гісторыі XX стагоддзя прыцягвае ўвага выстаўкай зброі часоў дзвюх сусветных войнаў і калекцыяй агітацыйных плакатаў.

Асобная зала музея прысвечана каралеўскай мантыі, у якой каранаваўся заснавальнік венгерскай дзяржавы кароль Іштван. Яна выканана з візантыйскага шоўка з залатым гафтам і ўпрыгожана жэмчугам. Святы Іштван падарыў мантыю царкве ў 1031 годзе.

У партрэтнай галерэі музея прадстаўлена цудоўны збор партрэтаў каралёў з дынастыі Арпадаў.

У музычнай экспазіцыі Венгерскага нацыянальнага музея прадстаўлены клавікорд Моцарта, барытон Эстэрхазі, арфа Марыі-Антуанэты, раялі Бетховена і Ліста.

Зноскі

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Elérhetőség | Magyar Nemzeti Múzeum Праверана 10 красавіка 2020.
  • Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
  • Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3