Іштван Батары
Выгляд
Іштван Батары | |
---|---|
Нараджэнне |
1477[1]
|
Смерць |
1534 |
Род | Батары |
Бацька | Міклаш IV Батары[d] |
Маці | Zsofia Bánffy de Losoncz[d][2] |
Жонка | Каталіна Тэлегдзі[d] |
Дзеці | Стэфан Баторый, Christopher Báthory[d], Anna Báthory[d] і Andrew Báthory[d] |
Іштван IV Батары (венг.: István Báthory; 1477 — 1534) — ваявода Трансільваніі (з 1529). Сын Міклаша IV Батары з Шам'ё (Somlyo) і Сафіі-Урсулы Банфі з Лашанца (Bánffy de Losoncz).
Паходзіў з уплывовага высакароднага трансільванскага роду Батары. Пасля паразы венграў ад туркаў у бітве пры Мохачы ў 1526 годзе, у якой загінуў кароль Лаяш II Ягелон, Іштван, прызнаў новага караля Венгрыі Яна I Запальяі (Zápolya) і стаў яго верным прыхільнікам. У якасці ўзнагароды кароль прызначыў яго вояводам Трансільваніі (1529).
Сям’я і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонка: Каталіна Тэлегдзі з Тэлегда (Thelegdy de Telegd) (1492—1549). Мелі 8 дзяцей, у тым ліку:
- Андраш VII (пам. 1563);
- Крыштаф I (1530—1581), князь Трансільваніі;
- Іштван (1533—1586), будучы кароль польскі і вялікі князь літоўскі пад імем Стэфан Баторый;
- Ганна, маці сумна вядомай Эржэбет Батары.