Эржэбет Батары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елізавета Батары
венг.: Erzsébet Báthory
Фотаздымак
Імя пры нараджэнні Эржэбет Батары
Мянушка «Чахціцкая пані»
«Крывавая Графіня»
«Чахціцкая пачвара»
Дата нараджэння 7 жніўня 1560
Месца нараджэння
Грамадзянства  Каралеўства Венгрыя
Дата смерці 21 жніўня 1614(1614-08-21)[1][2] (54 гады)
Месца смерці
Забойствы
Колькасць ахвяр 30—650?
Перыяд забойстваў каля 15851610
Асноўны рэгіён забойстваў Славакія
Матыў лічыла, што кроў маладых дзяўчын можа вярнуць ёй маладосць
Арышт і пакаранне
Пакаранне пажыццёвае зняволенне

Елізавета ці Эржэ́бет Ба́торы (венг.: Báthory Erzsébet, славацк.: Alžbeta Bátoriová; 7 жніўня 1560 года, Н'ірбатар, Венгрыя — 21 жніўня 1614 Чахціцэ, Славакія), называемая таксама Чахціцкая пані ці Крывавая Графіня — венгерская графіня, пляменніца Стэфана Баторыя, сумна вядомая масавымі забойствамі маладых дзяўчат. Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса з'яўляецца самай масавай серыйнай забойцай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яе бацькамі былі Дзёрдзь Батары і Ганна Батары (сястра будучага караля Польшчы Стэфана Баторыя і дачка палаціна Венгрыі Іштвана IV), якія паходзяць з дзвюх галін адной сям'і — Батары.

Лізавета правяла сваё дзяцінтсва ў замку Эчэд. Ў 11 годзе яна была заручана з дваранінам Ферэнцам Надашдзі і перасялілася ў яго замак у Шарвара. Ў 1575 Лізавета выйшла замуж за Ферэнца Надашдзі (наглядчыка імператарскіх стайняў і венгерскага генерала) у Вранаве. У 1578 годзе яе муж быў прызначаны камандуючым венгерскімі войскамі ў вайне супраць турак. За маніякальную жорсткасць у адносінах да палонных туркаў атрымаў мянушку «Чорны бей» («Чорны віцязь»). У якасці шлюбнага падарунка Надашдзі падараваў Лізавеце Чахціцкі замак у славацкіх Малых Карпатах, які ў той час быў маёмасцю імператара.

У 1602 годзе Надашдзі выкупіў замак у Рудольфа ІІ. Надашдзі ўвесь час праводзіў у ваенных паходах. Такім чынам, Лізавета ўзяла на сябе абавязкі па кіраванню гаспадаркай. У іх было 5 дзяцей: Ганна, Кацярына, Міклаш, Урсула і Павел.

Неўзабаве пасля набыцця замка, у 1604 годзе, Ферэнц памер, і Лізавета засталася ўдавой.

Дакладны час, калі Лізавета пачала забіваць дзяўчат, невядомы. Прынята лічыць, што гэта адбылося паміж 1585 і 1610 гадамі. Верагодна, што муж і сваякі ведалі аб гэтым і стараліся яе ў гэтым абмяжоўваць. Большасць ахвяр — гэта мясцовыя сялянкі. У 1610 годзе чуткі аб забойствах пачалі даходзіць да двару Габсбургаў. Імператар Матвей даручыў палаціну Венгрыі графу Дзёрдзю Турзе расследаваць справу. 29 снежня 1610 года Турзе з узброеным атрадам уварваўся ў замак і заспеў Лізавету Батары з падручнымі, якія катавалі чарговых ахвяр. Нягледзячы на доказы, і нават на тое, што яе замкнулі ў яе ж замку на некаторы час, быццам для яе ж бяспекі, пакуль яна не паўстане перад судом, Лізавета так ніколі і не была на судзе. Вядомае імя Батары (брат Чахціцкай пані, Габар Батары, кіраваў Трансільваніяй) зрабіла сваю справу. Тым не менш, рэшту жыцця Лізавета правяла ў зняволенні ва ўласным Чахціцкім замку. Суд над падручнымі графіні адбыўся 2 студзеня 1611 года ў Бітчанскім замку — рэзідэнцыі палаціна Д. Турзы. Усе яны былі прысуджаны да смяротнага пакарання.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Elizabeth Báthory // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.