Іштын
Іштын — персідская прынцэса (дуркіш), магчыма, дачка цара Дарыя І. Узгадваецца аднойчы ў персепальскіх таблічках (табліца PF 823), дзе атрымлівае 2 авечкі. Жонка нейкага Бакея, якога ідэнтыфікуюць з сатрапам Лідыі Багеем, узгаданым Герадотам. Сын Багея Мардонт у якасці аднаго з военачальнікаў браў удзел у бітве з грэкамі каля мыса Мікале ў 479 да н.э.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Brosius, M (1998): Women in Ancient Persia, pp. 26, 72, 144